На прыкладах 21 стужкі гродзенскія аматары змогуць спрычыніцца да кінакультур гэтых краін. Сярод прадстаўленых на суд гледачоў — фільмы самых розных жанраў як апошніх гадоў, так і больш раннія работы.
А 12 чэрвеня, у Дзень беларускага кіно па “фестывальным календары”, які пройдзе акурат напярэдадні адкрыцця вялікай дзеі, гледачы не толькі паглядзяць новыя стужкі “Беларусьфільма”, але і даведаюцца больш падрабязна пра гісторыю айчыннага кіно.Асаблівасцю тыдня стане і Дзень нацыянальнага анімацыйнага кіно, які сёлета пройдзе ўпершыню: у дзень закрыцця фестывалю ў кінатэатрах Гродна пакажуць лепшыя работы беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх аніматараў.
Яшчэ адна цікавая кінаакцыя прайшла на гэтым тыдні на Гомельшчыне. Прэм’ерны паказ стужкі “На спіне ў чорнага ката” — найновай работы Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” — адбыўся... у аграгарадку “Ляхавічы” Петрыкаўскага раёна. Такі выбар кінематаграфістаў не выпадковы: акурат тут летам мінулага года праводзіліся здымкі згаданага фільма, і многія з мясцовых жыхароў сталі не толькі сведкамі, але і актыўнымі іх удзельнікамі. А таму прэм’ера ў Ляхавічах станецца своеасаблівай справаздачай кінематаграфістаў перад жыхарамі раёна і — знакам удзячнасці за гасцінны прыём.
Наш кар.