Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Вясёлкавы мост, што нясе святло
Казка можа ўваходзіць у дзяцінства мяккай імглой, дзе блішчаць сумныя вочы невядомай істоты, смакам таямніцы, калі позна ўначы хаваешся з новай кніжкай і ліхтарыкам пад коўдрай і чакаеш, куды ж занясе цябе перагорнутая старонка. У тыя часы, калі ўсе дрэвы для нас вялікія, мы з лёгкасцю адчыняем дзверы ў другія сусветы, сядлаем адзінарогаў і адшукваем адзіную непарушную ісціну.
Першая!
5 чэрвеня Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета атрымаў першую скульптурную аздобу. На фасадзе будынка, у якім зараз актыўна вядуцца работы па рэканструкцыі, была ўсталявана статуя музы тэатра Мельпамены. Бронзавая фігура — плён працы скульптара Генадзя Буралкіна. Яе вышыня — 5 метраў, вага — амаль 5 тон. Сімвалічна, што “прышэсце” Мельпамены супала з днём Хрыстовага Узнясення. Палігімнію, Тэрпсіхору, Каліопу, а таксама Апалона мінчане і госці сталіцы ўбачаць на будынку Вялікага тэатра ўжо ў верасні. Наяўнасць фігур праектавалася архітэктарам будынка Іосіфам Лангбардам у 1930-я гады.
“Месцаў няма” ці няма месцаў для замежных гасцей побач з тураб’ектамі?
Неспрыяльны час для развіцця ўязнога турызму ў нашай краіне, падаецца, мінаваў. Так мяркуюць спецыялісты названай сферы. “Цікавасць да Беларусі ў свеце ўзрастае”, — упэўнена сцвярджае і Юлія Зяленская, дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Колькасць замежных турыстаў, што наведваюць Беларусь, павялічваецца прапарцыянальна адраджэнню замкаў і палацаў, храмаў і наогул старых гарадоў, будаўніцтву новых гатэляў, дарог. У выніку наша туріндустрыя паступова, але ўпэўнена набірае абароты. Немагчыма развіццё гэтай галіны без супрацоўніцтва і падтрымкі з боку Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Не аднойчы Нацыянальным агенцтвам па турызме праводзіліся сумесныя з адпаведнымі ўпраўленнямі Міністэрства культуры семінары. Да ўсяго, з некаторымі музеямі праца вядзецца згодна з папярэднімі заказамі: яны заўсёды гатовы аказаць экскурсійныя паслугі. Урэшце, цяпер практычна любая ідэя на месцах у самых розных установах, у тым ліку — культасветных, прымаецца з інтарэсам. Тым больш напярэдадні летняга сезона.
“Злачынства...” і пакаянне
Сказаць, што сталічныя тэатралы любяць, калі ў Мінск прыязджаюць нашы тэатры з абласных гарадоў, — гэта значыць не сказаць нічога. Такія гастролі, асабліва калі яны не адна-двухдзённыя, а паўнавартасныя і грунтоўна падрыхтаваныя, выклікаюць у прыхільнікаў тэатральнага мастацтва непадробны інтарэс найперш таму, што даюць магчымасць паглядзець, чым цікавяцца і “дыхаюць” суседзі, нават “пажывіцца” новымі ідэямі і думкамі. Акурат такі інтарэс выклікалі і гастролі Брэсцкага абласнога тэатра драмы і музыкі, што з 3 па 9 чэрвеня ладзяцца на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага.
Калі растуць баабабы?
За 15 гадоў існавання музычная капэла “Санорус” на чале са сваім заснавальнікам і нястомным “рухавіком ідэй” Аляксеем Шутом паспела прайсці шлях ад абласнога камернага хору з Маладзечна да знанага сталічнага калектыву і, галоўнае, паўнавартаснай капэлы ў яе самым шырокім значэнні. Менавіта так разумелі капэлу ў музычнай культуры Беларусі ХVIII ст.: як калектыў, што яднае хор, аркестр, салістаў і здольны ўвасабляць нават музычна-тэатральныя творы. Доказам мабільнасці “Саноруса”, яго здольнасці да крэатыву сталі дзве нядаўнія падзеі: замежныя гастролі і, следам, прэм’ера оперы А.Мдзівані “Маленькі прынц”.
“Залатая пчолка”: сабраць нектар творчасці
Для многіх дзяцей Беларусі, краін далёкага і бліжняга замежжа паласатая руплівіца найперш асацыіруецца з Клімавічамі. І тут няма нічога дзіўнага: працавітая збіральніца нектару-мядку з’яўляецца сімвалам Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці, што ўжо восьмы год запар збірае юныя таленты ў невялікім гарадку на Магілёўшчыне. Разнамоўныя творчыя калектывы імкнуцца трапіць сюды, ведаючы пра высокі статус конкурсу, а жыхары Клімавічаў і навакольных вёсак клічуць сваякоў і сяброў у госці менавіта напрыканцы мая, калі фестывальная Клімавіччына асабліва прыгожая, святочная і шчырая. Форум рэальна ўзняў прэстыж і вядомасць рэгіёна, паўплываў на інфраструктуру горада, ператварыў яго ў надзвычай цікавы аб’ект для аматараў музыкі, турыстаў, прадпрымальнікаў і маладых спецыялістаў сферы культуры. Узлёт раённага конкурсу да міжнароднага прызнання стаў штуршком для агульнага культурнага ўздыму краю, у якога ёсць багаты вопыт значных пераўвасабленняў і пераўтварэнняў.
“Ды гэта сучасны Джота!..”
... Летам 1912 года ў Тыфліс з Пецярбурга на вакацыі прыехалі маладыя людзі — паэт Ілля Зданевіч, ягоны брат мастак-авангардыст Кірыла ды іхні сябра, студэнт Акадэміі мастацтваў, Міхаіл ЛеДанцю. Усе трое — адэпты неапрымітывізму, шукальнікі ў мастацтве той цэласнасці і народнай непасрэднасці, якой так не хапала рафінаванай, аналітычнай мастацкай культуры пачатку ХХ стагоддзя. І першае, што яны ўбачылі ў горадзе, была бляшаная шыльда: “Трактирное заведение “Варяг” з выявай легендарнага крэйсера, над якім лунае Андрэеўскі сцяг і клубіцца дым з труб. Вітрына карчмы прапаноўвала ўсім наведвальнікам моцныя напоі, шашлыкі, хашы і іншыя стравы.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»