Млын бы яблык раздору

№ 48 (1331) 02.12.2017 - 08.12.2017 г

У “К” звярнулася наша даўняя чытачка Алена Прохарава з даволі праблемным пытаннем. Канфлікт узнік вакол старога ветрака ў вёсцы Леснікі Драгічынскага раёна. Вяскоўцы здавён лічылі яго сваёй адметнасцю, але адзін прыватнік перакананы, што мае на млын правы. І ў адзін цудоўны дзень вырашыў яго забраць ды звезці на сваю тэрыторыю. Прычым без згоды жыхароў і без паведамлення ў мясцовыя органы ўлады.

/i/content/pi/cult/668/14764/2-4444444455-S.jpg/i/content/pi/cult/668/14764/3-55555555-S.jpg

Паводле слоў Алены Прохаравай, каштоўны помнікспадчыны, якому больш за 100 гадоў, павалілі кранам. Але звезці млын не атрымалася — падвяла тэхніка. І ці будзе ён зноў усталяваны на тым самым месцы, дзе стаяў, — вялікае пытанне.

— Замест таго, каб пракласцi толькi два кіламетры дарогi, каб працягнуць турыстычны маршрут Драгiчын — Бездзеж — Леснiкi, — абураецца Алена Прохарава.

Як адзначыла мясцовая жыхарка, вядомая захавальніца
фальклору Валянціна Лук’яновіч, сутнасць справы ў наступным: калісьці гэты млын належаў адной з жыхарак вёскі. Не так даўно ці сама яна, ці яе спадчыннікі прадалі вятрак прыватніку, які і паспрабаваў “авалодаць” сваёй маёмасцю пры дапамозе крана. Вяскоўцы лічаць такія дзеянні неправамернымі і нават звярнуліся ў праваахоўныя структуры.

Як распавёў “К” начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Драгічынскага райвыканкама Леанід Куроўскі, пакуль што справа з млыном у вёсцы Леснікі яшчэ не вырашана: ужо ў самым хуткім часе адбудуцца перамовы з новым уласнікам. Мы будзем сачыць за развіццём падзей.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"