“Яна ву­чыць, але не па­ву­чае”

№ 43 (1326) 28.10.2017 - 03.11.2017 г

Свет­ла­гор­скай кар­цін­най га­ле­рэі “Тра­ды­цыя” імя Гер­ма­на Пра­ніш­ні­ка­ва — 25 га­доў
“На­ступ­ны пры­пы­нак — “Кар­цін­ная га­ле­рэя”, — звык­ла чу­юць па­са­жы­ры га­рад­ско­га аўто­бу­са. І кож­ны раз гэ­тыя сло­вы гу­чаць як за­пра­шэн­не. Ці то­ль­кі мне так зда­ецца? Але амаль ва ўсіх, хто вы­хо­дзіць на тым пры­пын­ку, я ча­му­сь­ці ба­чу ама­та­раў вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва.

/i/content/pi/cult/662/14675/130.jpgПа­ча­так тра­ды­цыі

Ёсць усе пад­ста­вы лі­чыць: юбі­лей га­ле­рэя сус­тра­кае ве­ль­мі пры­стой­на. На сён­ня ў яе фон­дзе бо­льш за 570 тво­раў. Ад­бы­ло­ся ка­ля ты­ся­чы вы­ста­ваў, чый агу­ль­ны лік на­вед­ва­ль­ні­каў амаль да­сяг­нуў 260 ты­сяч. Шмат гэ­та аль­бо ма­ла для менш як ся­мі­дзе­ся­ці­ты­сяч­на­га го­ра­да? Мяр­куй­це са­мі. Але са­мае важ­нае тое, што жы­ха­ры го­ра­да змаг­лі на ўлас­ныя во­чы ўба­чыць тво­ры та­кіх мэт­раў на­ша­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва, як Ле­анід Шча­мя­лёў і Гео­ргій Па­плаў­скі, Ба­рыс Арак­чэ­еў і Ры­гор Сіт­ні­ца, Ні­нэль Шчас­ная і Ула­дзі­мір Зін­ке­віч ды мно­гіх іншых. 

19 ве­рас­ня 1992 го­да свет­ла­гор­цы ўпер­шы­ню за­ві­та­лі ў кар­цін­ную га­ле­рэю, да з’яўлен­ня якой асаб­лі­ва спры­чы­ніў­ся та­га­час­ны стар­шы­ня гар­вы­кан­ка­ма Аляк­сандр Якаб­сон. Сваю ве­ль­мі ад­каз­ную на­зву “Тра­ды­цыя” яна атры­ма­ла па пра­па­но­ве ад­на­го з яе арга­ні­за­та­раў — мясц­ова­га мас­та­ка Гер­ма­на Пра­ніш­ні­ка­ва, які свя­до­ма ары­ента­ваў­ся на кла­січ­ныя тра­ды­цыі рус­ка­га і бе­ла­рус­ка­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва. І ме­на­ві­та яго вы­ста­ва ста­ла­ся пер­шай. Кар­ці­ны Пра­ніш­ні­ка­ва, як пра­ві­ла, но­сяць па­глыб­ле­ны фі­ла­соф­скі ха­рак­тар. Яны за­ўсё­ды з пад­тэк­стам і па­тра­бу­юць не су­зі­ран­ня, а ўдум­лі­ва­га асэн­са­ван­ня. 

Па­сля тра­гіч­най смер­ці мас­та­ка ў 1996 го­дзе ра­шэн­нем гар­вы­кан­ка­ма га­ле­рэі бы­ло пры­сво­ена яго імя. На па­чат­ку асаб­лі­вую ўва­гу мы звяр­ну­лі на леп­шых твор­цаў Го­ме­льш­чы­ны: Мі­ка­лая Ка­за­ке­ві­ча, Ро­бер­та Лан­дар­ска­га, Свят­ла­ны Ку­ра­шо­вай, Андрэя Кры­ло­ва, Ла­ры­сы Зу­евай. По­тым ге­агра­фія па­шы­ры­ла­ся. 

Шлях да сэр­цаў і душ

На­ступ­ная ве­ха — 4 мая 1996 го­да. У га­ле­рэі вер­ні­саж на­ша­га зем­ля­ка — за­гад­чы­ка ка­фед­ры ма­ну­мен­та­ль­на-дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва БДАМ Ула­дзі­мі­ра Зін­ке­ві­ча. Дзя­ку­ючы яго спры­янню мы не­ўза­ба­ве змаг­лі па­ба­чыць пер­са­на­ль­ныя вы­ста­вы са­мых зна­ка­вых по­ста­цяў бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва. І гэ­та бы­лі не про­ста вы­ста­вы. Свет­ла­гор­цы атры­ма­лі маг­чы­масць аса­біс­тых сус­трэч са слын­ны­мі май­стра­мі. Асаб­лі­ва ка­рыс­ны­мі ста­лі яны для шко­ль­ні­каў, на­стаў­ні­каў, ма­ла­дых мас­та­коў. З удзе­лам па­ва­жа­ных гас­цей пад­во­дзі­лі­ся і вы­ні­кі кон­кур­саў дзі­ця­чых ма­люн­каў. І кож­ная та­кая сус­трэ­ча па­кі­ну­ла доб­рыя ўспа­мі­ны і ў са­міх мэт­раў. 

/i/content/pi/cult/662/14675/132.jpgЗ успамінаў Гаў­ры­лы Ваш­чан­кі: “Зда­ры­ла­ся так, што на ўра­чыс­тае ад­крыц­цё вы­ста­вы ў Свет­ла­гор­ску я спаз­ніў­ся не па сва­ёй ві­не амаль на га­дзі­ну. І якім бы­ло маё здзіў­лен­не, што мя­не ча­ка­лі! За­лы бы­лі пе­ра­поў­не­ныя. Сус­трэ­лі мя­не свет­ла­гор­скія ама­та­ры вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва з та­кой шчы­рас­цю, за­ці­каў­ле­нас­цю, што я ні­ко­лі гэ­та­га не за­бу­ду. Пры­емна ўра­зі­ла і тое, з якой кла­пат­лі­вай ува­гай ста­вяц­ца да га­ле­рэі кі­раў­ні­кі мясц­овай ула­ды. Ме­на­ві­та тут ад­бы­ла­ся мая пер­шая аква­рэ­ль­ная вы­ста­ва. Тут упер­шы­ню я па­ка­заў свае “17 зім” і тут уз­нік­ла ідэя аб ад­крыц­ці ма­ёй га­ле­рэі ў Го­ме­лі, якая па­спя­хо­ва ажыц­ця­ві­ла­ся”.

Ле­анід Шча­мя­лёў: “Свет­ла­гор­ская га­ле­рэя мае вы­са­ка­род­ны, па­чуц­цё­вы, эстэ­тыч­ны па­сыл. Яна ву­чыць, але не па­ву­чае. Яна ўдзяч­на ста­віц­ца да тых мас­та­коў, якія ў ёй вы­стаў­ля­юцца, і да ўсіх тых, хто ў ёй бы­вае. І на гэ­тую яе ўдзяч­насць не­ль­га не ад­ка­заць уз­аем­нас­цю”.

Ула­дзі­мір Ба­са­лы­га: “Ства­рэн­не Свет­ла­гор­скай га­ле­рэі — гэ­та цу­доў­на ажыц­цёў­ле­ная за­ду­ма. Дзя­ку­ючы ёй, дзе­ці і мо­ладзь сус­тра­ка­юцца з сап­раў­дным вы­яўлен­чым мас­тац­твам, усё бо­льш упэў­не­на ўста­лёў­ва­ецца дум­ка ся­род га­ра­джан, што гэ­та ці­ка­ва, вар­та ўва­гі, што гэ­та грэе і вы­хоў­вае ду­шы. Га­ле­рэя здо­ле­ла за­пра­сіць да ся­бе вя­до­мых мас­та­коў, вы­дат­ных твор­цаў і зра­біць іх сва­імі сяб­ра­мі. Бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што не­ка­лі яна на­бу­дзе асоб­ны бу­ды­нак і ста­не яшчэ леп­шым цэн­трам вы­ха­ван­ня срод­ка­мі вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва”.

Мі­ка­лай Ка­за­ке­віч: “Дзя­ку­ючы кар­цін­най га­ле­рыі “Тра­ды­цыя”, Свет­ла­горск ста­но­віц­ца ў адзін шэ­раг з та­кі­мі цэн­тра­мі вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва, як Ві­цебск, Ма­гі­лёў, Го­мель. 

З успамінаў Ана­толя Ба­ра­ноў­скага: “Кар­цін­ная га­ле­рэя ў Свет­ла­гор­ску ажыц­цяў­ляе су­вязь рэ­аль­нас­ці са спрад­веч­най ду­хоў­най пры­га­жос­цю. Яна сап­раў­ды слу­жыць лю­дзям, дае нам, мас­та­кам, маг­чы­масць па­ка­заць свае тво­ры. У рэ­шце рэшт, гэ­та ўза­емная ду­хоў­ная луч­насць. Я пе­ра­ка­на­ны, што га­ле­рэя да­ўно да­сяг­ну­ла рэ­спуб­лі­кан­ска­га ўзроў­ню”.

Ула­дзі­мір Зін­ке­віч: “Пры­емна ўсве­дам­ляць, што ўжо 25 га­доў га­ле­рэя “Тра­ды­цыя” фар­мі­руе дзіў­ную атмас­фе­ру све­та­адчу­ван­няў, дзе мнос­тва мас­тац­кіх по­гля­даў на жыц­цё ўва­саб­ля­ецца ў ад­ну фор­му ўза­ема­адно­сін. Гэ­тая фор­ма — вы­со­ка­мас­тац­кі, эма­цы­яна­ль­ны, па­чуц­цё­ва-пра­нік­нё­ны шлях да сэр­цаў і душ гле­да­чоў”.

А што га­во­раць на­вед­ва­ль­ні­кі? Імі спі­са­ныя ажно тры кні­гі вод­гу­каў сло­ва­мі ўдзяч­на­га за­хап­лен­ня! Ся­род аўта­раў — не то­ль­кі свет­ла­гор­цы, але і гос­ці з са­мых роз­ных кут­коў све­ту: Індыі, Англіі, Іта­ліі, Гер­ма­ніі, Бе­ль­гіі, Поль­шчы, На­рве­гіі, Япо­ніі, Рас­іі… Пры­кла­дам, та­га­час­ны Надзвы­чай­ны і Па­ўна­моц­ны Па­сол КНР у Бе­ла­ру­сі Юй Чжэ­нь­цы за­ві­таў у Свет­ла­горск на ад­крыц­цё ўлас­най вы­ста­вы мас­тац­ка­га фо­та.

Аб­мен пле­нэ­ра­мі і энер­гі­яй 

Пры­гад­ва­ецца ці­ка­вы эпі­зод. Пры­еха­лі да нас на­ву­ко­выя су­пра­цоў­ні­кі На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея і пра­па­на­ва­лі зра­біць вы­ста­ву з на­ша­га фон­ду. Я за­пы­таў­ся: “А які­мі ары­енці­ра­мі бу­дзем кі­ра­вац­ца ў ад­бо­ры тво­раў?” І па­чуў, ві­даць, кры­ху жар­таў­лі­вае: “Да­йце нам тое, ча­го ня­ма ў нас”. Па­ка­за­лі со­тню кар­цін, і ша­ноў­ныя гос­ці вы­бра­лі ажно 61! Вы­става “Мас­тац­тва свет­ла­га го­ра­да” ў га­лоў­ным му­зеі кра­іны ака­за­ла­ся ў доб­рым сэн­се гэ­та­га сло­ва сен­са­цый­най. По­тым мы да­ва­лі му­зею тво­ры Мі­ко­лы Се­леш­чу­ка са свай­го фон­ду. Але і са­мі, вя­до­ма ж, ня­рэд­ка “па­зы­ча­лі”. На­прык­лад, вы­ста­ву на­род­на­га мас­та­ка Ві­та­ля Цвір­кі, ка­лі ла­дзі­лі пле­нэр яго па­мя­ці. І су­пра­цоў­ніц­тва пра­цяг­ва­ецца. На­ват сам ша­ноў­ны Ула­дзі­мір Пра­кап­цоў двой­чы з вя­лі­кім по­спе­хам па­каз­ваў у нас свае тво­ры.

Кар­ці­ны з на­ша­га фон­ду дэ­ман­стра­ва­лі­ся не то­ль­кі ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі, але і ў экс­па­зі­цый­най за­ле На­цы­яна­ль­на­га бан­ка Бе­ла­ру­сі, у Го­ме­лі (га­ле­рэя Г.Х. Ваш­чан­кі, вы­ста­вач­ная за­ла аб­лас­но­га ад­дзя­лен­ня Са­юза мас­та­коў, Па­лац чы­гу­нач­ні­каў), у Баб­руй­ску, га­рад­скіх па­сёл­ках Па­ры­чы і Сас­но­вы Бор.

Спіс на­шых кан­так­таў увесь час па­шы­ра­ецца, да­зва­ля­ючы ра­біць но­выя яскра­выя пра­екты. Дзя­ку­ючы экс­па­зі­цыі з фон­ду Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў, свет­ла­гор­цы па­зна­ёмі­лі­ся з тво­ра­мі кла­сі­каў,  на­прык­лад, Ві­то­ль­да Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі. Тэ­ма­тыч­ная вы­ста­ва з фон­даў Му­зея су­час­на­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва пры­свя­ча­ла­ся да­во­лі рэ­дка­му ця­пер парт­рэт­на­му жан­ру. А з рэ­пра­дук­цы­ямі сус­вет­на вя­до­мых за­ход­не­еўра­пей­скіх мас­та­коў свет­ла­гор­цам да­па­мог па­зна­ёміц­ца та­га­час­ны Ма­зыр­скі фі­лі­ял На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея. 

Сен­са­цый­най ста­ла і вы­ста­ва рэ­чыц­кіх мас­та­коў, бо ў ёй па­каз­ва­лі­ся тво­ры ле­ген­дар­на­га Аляк­сан­дра Іса­чо­ва. А не­ўза­ба­ве з Санкт-Пе­цяр­бур­га бы­лі да­стаў­ле­ны яго фак­сі­мі­ль­ныя кар­ці­ны, якія скла­лі асоб­ную экс­па­зі­цыю, а по­тым, у бо­ль­шас­ці сва­ёй, за­ста­лі­ся ў фон­дзе га­ле­рэі. Вы­ста­ву лі­таг­ра­фій На­па­ле­она Орды мы зра­бі­лі з да­па­мо­гай На­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея. Вет­каў­скі му­зей на­род­най твор­час­ці па­ка­заў у нас экс­па­зі­цыю ста­ра­даў­ніх ікон, а мы ў ім — жы­ва­піс­ныя тво­ры з улас­на­га фон­ду. Гэ­ты спіс па­спя­хо­вых су­мес­ных пра­ектаў мож­на доў­жыць і доў­жыць.

У жніў­ні 2001 го­да ў го­ра­дзе пра­йшоў рэ­спуб­лі­кан­скі пле­нэр па жы­ва­пі­се “Свет­ла­гор­скія кра­яві­ды”, на­ла­джа­ны гар­вы­кан­ка­мам, Го­ме­льс­кай аб­лас­ной арга­ні­за­цы­яй Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў і Бе­ла­рус­кай ака­дэ­мі­яй мас­тац­тваў. У вы­ні­ку, наш фонд па­поў­ніў­ся 17 кар­ці­на­мі яго ўдзе­ль­ні­каў. З та­го ча­су пле­нэ­ры — у тым лі­ку, і між­на­род­ныя — ста­лі ў нас за­вя­дзён­кай. І кож­ны з іх пры­но­сіў “аб­ноў­кі” ў фон­ды га­ле­рэі. Урэш­це, мы ста­лі пра­кты­ка­ваць і аб­мен пле­нэ­ра­мі: мас­та­кі бал­гар­ска­га го­ра­да Слі­вен пі­са­лі на­шы кра­яві­ды, а свет­ла­гор­скія мас­та­кі на ча­ле з мін­ча­ні­нам Ула­дзі­мі­рам Сул­коў­скім — бал­гар­скія. 

Ста­бі­ль­най кры­ні­цай па­паў­нен­ня фон­даў ста­лі і ахвя­ра­ван­ні доб­ра­зыч­ліў­цаў. Га­ле­рэя “Тра­ды­цыя” ці не адзі­ная ў кра­іне мае 18 гра­фіч­ных тво­раў зна­ка­мі­та­га Мі­ко­лы Се­леш­чу­ка, пад­ара­ва­ных нам яго сяб­ра­мі. У яе фон­дзе так­са­ма 37 тво­раў Ва­лян­ці­на Кры­ло­ва і яго сы­на Андрэя, 16 па­стэ­ль­ных кар­цін Але­га Пят­ро­ва і 19 пей­заж­ных — Ста­ніс­ла­ва Дзь­яка­на­ва, ахвя­ра­ва­ных жон­ка­мі мас­та­коў. 12 аква­рэ­ляў пе­рад­аў па­сля чар­го­вай вы­ста­вы ў Свет­ла­гор­ску Ула­дзі­мір Ка­рот­кі. Знач­на па­поў­ні­ла фонд ахвя­ра­ван­не най­ста­рэй­ша­га го­ме­льс­ка­га мас­та­ка Мі­ка­лая Па­лян­ко­ва — бо­льш як 30 тво­раў.

Юбі­лей­ны год кар­цін­ная га­ле­рэя за­вяр­шае вы­ста­ва­мі, якія па­цвяр­джа­юць яе вы­со­кі пра­фе­сій­ны ўзро­вень. Гэ­та і роз­на­жан­ра­вая экс­па­зі­цыя кар­цін вы­клад­чы­каў Ака­дэ­міі мас­тац­тваў, і пер­шы рэ­трас­пек­тыў­ны па­каз тво­раў парт­рэт­на­га жан­ру на­род­на­га мас­та­ка Бе­ла­ру­сі Гаў­ры­лы Ваш­чан­кі. А яшчэ ся­мей­ны вер­ні­саж так­са­ма на­род­на­га мас­та­ка Ана­то­ля Ба­ра­ноў­ска­га, яго да­чкі Але­ны і яе му­жа Ві­та­ля Ге­ра­сі­ма­ва, пра­цяг зна­ёмства з твор­час­цю цу­доў­най мас­тач­кі з Санкт-Пе­цяр­бур­га Ма­ры­ны Бы­ка­вай. 

Без сум­не­ву, вы­ні­кі 25-год­дзя аб­на­дзей­ва­юць. Дзя­ку­ючы та­ле­на­ві­тай актыў­нас­ці ды­рэк­та­ра Надзеі Шын­ке­віч, за­хоў­ва­ецца тра­ды­цый­на аўта­ры­тэт­ны ўзро­вень экс­па­зі­цый. Па-ра­ней­ша­му пра­кты­ку­ецца па­каз вы­ста­ваў не то­ль­кі ў за­лах га­ле­рэі, але і ва ўста­но­вах ку­ль­ту­ры, шко­лах, на прад­пры­емствах го­ра­да і ра­ёна. Пра­во­дзяц­ца лек­цыі па вы­яўлен­чым мас­тац­тве, май­стар-кла­сы і кон­кур­сы, здзяй­сня­юцца да­бра­чын­ныя пра­екты. 

Але га­лоў­ны вы­нік у тым, што за чвэрць га­ле­рэй­на­га ве­ку ў Свет­ла­гор­ску і яго ва­ко­лі­цах вы­рас­ла не ад­но па­ка­лен­не, да­лу­ча­нае да ду­хоў­най сут­нас­ці вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва. Гэ­та ад­кры­вае но­выя пер­спек­ты­вы і да­зва­ляе спа­дзя­вац­ца, што га­ле­рэя “Тра­ды­цыя” ад­свят­куе яшчэ не адзін юбі­лей. 

Ізяс­лаў КАТ­ЛЯ­РОЎ, адзін з за­сна­ва­ль­ні­каў і бы­лы ды­рэк­тар Свет­ла­гор­скай кар­цін­най га­ле­рэі “Тра­ды­цыя”