Першая!

№ 23 (841) 07.06.2008 - 13.06.2008 г

5 чэрвеня Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета атрымаў першую скульптурную аздобу. На фасадзе будынка, у якім зараз актыўна вядуцца работы па рэканструкцыі, была ўсталявана статуя музы тэатра Мельпамены. Бронзавая фігура — плён працы скульптара Генадзя Буралкіна. Яе вышыня — 5 метраў, вага — амаль 5 тон. Сімвалічна, што “прышэсце” Мельпамены супала з днём Хрыстовага Узнясення. Палігімнію, Тэрпсіхору, Каліопу, а таксама Апалона мінчане і госці сталіцы ўбачаць на будынку Вялікага тэатра ўжо ў верасні. Наяўнасць фігур праектавалася архітэктарам будынка Іосіфам Лангбардам у 1930-я гады.