Прастора не толькі для музыкі

№ 41 (1324) 14.10.2017 - 20.10.2017 г

За­вяр­шыў­ся ХІІ Між­на­род­ны фес­ты­валь Юрыя Баш­ме­та. Ад­ной з яго га­лоў­ных асаб­лі­вас­цяў стаў­ся вы­хад му­зы­кі ў но­выя пра­сто­ра­выя ка­арды­на­ты.

 

 

/i/content/pi/cult/660/14628/pages 8-9 copy 2.jpg 

Ме­на­ві­та гэ­та ры­са аб’ядноў­ва­ла та­кія, зда­ва­ла­ся б, пры­нцы­по­ва су­пра­ць­лег­лыя, скі­ра­ва­ныя на роз­ную пуб­лі­ку з’явы, як му­зыч­на-ха­рэ­агра­фіч­на-па­этыч­ны пер­фор­манс “Ча­ты­ры вы­мя­рэн­ні су­час­на­га мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі” ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі, імпрэ­за для не­маў­лят “Му­зы­ка твай­го сэр­ца” з гу­ль­ня­мі ды ско­ка­мі, ака­дэ­міч­ныя вы­ступ­лен­ні вы­біт­ных са­ліс­таў і пры­езд ле­ген­ды сус­вет­на­га аван­гар­ду — поль­ска­га кам­па­зі­та­ра-кла­сі­ка Кшыш­та­фа Пен­дэ­рэц­ка­га, які да ўся­го ды­ры­жы­ра­ваў ад­ным з тво­раў сва­ёй аўтар­скай ве­ча­ры­ны. Вя­до­ма, му­зыч­ны склад­нік кож­на­га са зга­да­ных кан­цэр­таў меў роз­ную мас­тац­кую ва­гу: дзе­сь­ці ме­на­ві­та му­зы­ка бы­ла “падзе­яй ну­мар адзін”, а дзе­сь­ці —  маг­ла ўспры­мац­ца і гэт­кім рыт­ма-шу­ма­вым фо­нам. Раз­гле­дзім усе ва­ры­янты, па­чы­на­ючы з му­зы­кі...

у ро­лі ка­ра­леў­ны

Вы­ступ­лен­ні ма­ла­дых са­ліс­таў і ў фес­ты­ва­ль­ных пра­гра­мах, і про­ста ў  фі­лар­ма­ніч­ных кан­цэр­тах для нас не на­ві­на. Дый на ця­пе­раш­нім фес­ты­ва­лі Баш­ме­та та­кіх бы­ло не­ка­ль­кі. Со­ль­нае ад­дзя­лен­не ад­на­го з іх бы­ло ад­да­дзе­на Ксе­ніі Сі­да­ра­вай (Лат­вія — Іспа­нія), якая рэ­кла­ма­ва­ла­ся не іна­чай, як “гла­мур­ная акар­дэ­аніс­тка”, пры­нцэ­са, ка­ра­ле­ва акар­дэ­она. Ма­ла­дыя артыс­ты (дый, пры­зна­емся, і ста­лыя), зда­ра­ецца, лю­бяць па­кра­са­вац­ца на сцэ­не, дэ­ман­стру­ючы, па­вод­ле Ста­ніс­лаў­ска­га, най­перш “ся­бе ў мас­тац­тве”. Ёсць і іншыя — хто цал­кам сы­хо­дзіць у цень, вы­во­дзя­чы на аван­сцэ­ну тво­ры, якія выконваюць. У ігры Ксе­ніі Сі­да­ра­вай па­ль­ма пер­шын­ства бы­ла ад­да­дзе­на кла­січ­най тры­ядзе му­зы­ка-гар­мо­нія-пры­га­жосць. Бо за­мест не­га­лос­на­га спа­бор­ніц­тва між вы­ка­наў­цам і тво­ра­мі акар­дэ­аніс­тка са­ма бы­ла ўва­саб­лен­нем му­зы­кі. 

Гу­ча­лі тво­ры П’яцо­лы —  у не­ча­ка­ных інтэр­прэ­та­цы­ях. Але, слу­ха­ючы іх, ха­це­ла­ся не дыс­ку­та­ваць на­конт да­клад­нас­ці трап­лян­ня ў кам­па­зі­тар­скую за­ду­му (вы­ка­наў­цы здо­ль­ныя на­паў­няць нот­ны тэкст но­вы­мі сэн­са­мі), а ра­да­вац­ца сус­трэ­чы з цу­доў­най му­зы­кай. Са­ліс­тка здзіў­ля­ла не тры­ві­яль­най вір­ту­ознас­цю (у сэн­се “хут­ка ды гуч­на”), а не­ве­ра­год­най му­зыч­нас­цю, кра­на­ль­най вы­раз­нас­цю ве­ль­мі доў­гіх, амаль “бяс­кон­цых” фраз, асаб­лі­вай інтэ­лі­ген­тнас­цю гу­ку, у якім ад­чу­ва­лі­ся аркес­тра­выя фар­бы —  ажно да аб­ерто­наў. Яе акар­дэ­он надзі­ва гар­ма­ніч­на спа­лу­чаў­ся са струн­ны­мі, бо яна да­ся­га­ла на ім та­кой жа пя­ву­час­ці, пяш­чо­ты, а ка­лі трэ­ба — тра­пят­кіх трэ­ма­ла ці, на­адва­рот, гул­лі­вас­ці, па­ра­ўна­ль­най з гу­чан­нем скры­піч­на­га пі­цы­ка­та. У вы­ка­нан­ні Ксе­ніі бы­ла ўся па­літ­ра эмацыйных ад­цен­няў: ад апа­вя­да­ль­нас­ці да не­за­быў­най са­мо­ты і, як су­пра­ць­лег­ласць, пра­мя­ніс­тай ра­дас­ці —  гра­цы­ёзнай, бы на вы­со­кіх аб­ца­сі­ках, з со­неч­ны­мі пыр­ска­мі. 

Акар­дэ­аніс­тка ігра­ла з East-West Chamber Orchestra, мас­тац­кім кі­раў­ні­ком і га­лоў­ным ды­ры­жо­рам яко­га з’яўля­ецца лаў­рэ­ат між­на­род­ных кон­кур­саў Рас­ціс­лаў Кры­мер (ён жа вы­сту­пае ды­рэк­та­рам —  мас­тац­кім кі­раў­ні­ком фес­ты­ва­лю). У ка­лек­ты­ве саб­ра­лі­ся вы­дат­ныя му­зы­кан­ты, скрозь пе­ра­мож­цы прэс­тыж­ных кон­кур­саў: Аляк­сей Баг­рын­цаў, Мі­ха­іл Ра­дун­скі, Аляк­сан­дра Іва­но­ва, Вік­тар Аль­шэў­скі... Са­ліс­тка знай­шла з імі цу­доў­нае па­ра­зу­мен­не: за­да­ва­ла тэм­п, па­каз­ва­ла ўсту­пы, на­тхня­ла сва­ім по­зір­ка­м, во­ль­на пе­ра­мяш­ча­ла­ся па аван­сцэ­не, быц­цам ма­лю­ючы пра­сто­ра­выя тра­екто­рыі інстру­мен­та­ль­на­га тэ­атра. Зу­сім іншая пра­сто­ра ад­кры­ла­ся, ка­лі па­сля со­ль­ных бі­соў уз­нік аркес­тра­вы: Рас­ціс­лаў Кры­мер пра­па­на­ваў пуб­лі­цы му­зы­ку з камп’ютар­най гу­ль­ні World of Tanks у пе­ра­ла­жэн­ні Ва­ле­рыя Во­ра­на­ва. 

/i/content/pi/cult/660/14628/pages 8-9.jpgМу­зы­ка з усі­мі яе пра­сто­ра­ва-стэ­рэ­афа­ніч­ны­мі эфек­та­мі пан­ава­ла на аўтар­скім кан­цэр­це кам­па­зі­та­ра Кшыш­та­фа Пен­дэ­рэц­ка­га “Су­час­ная кла­сі­ка. Ве­чар прэм’ер”. Асаб­лі­ва гэ­та ты­чы­ла­ся яго Сё­май сім­фо­ніі-ара­то­рыі “Сем бра­маў Іе­ру­са­лі­ма” на тэк­сты са Ста­ро­га За­па­ве­ту. Па­шы­ра­ны склад Дзяр­жаў­на­га ака­дэ­міч­на­га сім­фа­ніч­на­га аркес­тра (за кошт сту­дэн­таў Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі), не­ка­ль­кі ха­ра­вых ка­лек­ты­ваў (ка­пэ­ла імя Ры­го­ра Шыр­мы, Дзяр­жаў­ны ка­мер­ны хор), пя­цё­ра поль­скіх са­ліс­таў, чы­та­ль­нік з асаб­лі­вай му­зыч­на-рас­пеў­най ма­не­рай і двое ды­ры­жо­раў (га­лоў­ным быў, вя­до­ма, Пен­дэ­рэц­кі) ства­ры­лі гу­ка­вую кар­ці­ну гіс­то­рыі сус­ве­ту. Му­зы­кан­ты зна­хо­дзі­лі­ся не то­ль­кі на сцэ­не, але і ў гля­дзе­ль­най за­ле (гэ­тай гру­поў­кай ды­ры­жы­ра­ваў Ма­цей Творэк), со­ла трам­бо­на гу­ча­ла з бал­ко­на асвят­ля­ль­ні­каў. Слу­ха­чы, асаб­лі­ва ў парт­эры, ад­чу­ва­лі ся­бе ў эпі­цэн­тры падзей, у ся­рэ­дзі­не ма­гут­на­га гу­ка­ва­га ві­ру. А скі­ра­ва­ныя на іх доў­гія тру­бы вя­ліз­на­га ту­ба­фо­на (но­ва­га інстру­мен­та, скан­стру­ява­на­га пры ўдзе­ле кам­па­зі­та­ра) аса­цы­ява­лі­ся з пуш­ка­мі арты­ле­рый­скай уста­ноў­кі.

У пер­шым ад­дзя­лен­ні гэ­та­га звышаншла­га­ва­га кан­цэр­та гу­чаў Фар­тэ­пі­янны кан­цэрт май­стра —  “Увас­крэ­сен­не”. Вы­со­кі ду­хоў­ны сэнс тво­ра вы­яўляў­ся не то­ль­кі праз ха­ра­ль­ныя гу­чан­ні, зво­на­васць, пе­ра­ход ад тры­вож­на-тра­гіч­ных да ўра­чыс­та-ўзнёс­лых на­стро­яў. Гэ­та быў зрэз усёй эпо­хі ва­чы­ма вя­лі­ка­га мас­та­ка-фі­ло­са­фа і гуманіста, по­зірк у сучаснасць і будучыню чалавека і чалавецтва (першая рэ­дак­цыя тво­ра ўзнік­ла ў 2001 — 2002-м, як водгук на тэракт 11 верасня ў Амерыцы другая — у 2007-м). А пра­сто­ра­ва-ча­са­вае ўза­ема­дзе­янне пі­яніс­та (са­лі­ра­ваў усё той жа Кры­мер) з аркес­трам, ба­га­тым на ка­ла­рыт­ныя со­ла ду­ха­вых і раз­на­стай­ных удар­ных, на­гад­ва­ла су­адно­сі­ны гро­ма з ма­лан­кай.    

Іншая ро­ля ад­во­дзі­ла­ся му­зы­цы ў сен­са­цый­ных пра­ектах фес­ты­ва­лю. Тут яна вы­сту­па­ла...

у ро­лі Па­пя­луш­кі

Бэ­бі-кан­цэрт у за­ле “Вер­хні го­рад” на­гад­ваў кла­січ­ную трох­час­тка­вую фор­му —  амаль з да­клад­най рэ­пры­зай. У край­ніх час­тках са сцэ­ны гу­ча­ла му­зы­ка Мо­цар­та, са­дзей­ні­ча­ючы, па сло­вах Рас­ціс­ла­ва Кры­ме­ра-вя­ду­ча­га, раз­умо­ва­му раз­віц­цю пры­сут­ных. Ся­рэ­дзі­на ж імпрэ­зы бы­ла ад­да­дзе­на гу­ль­ня­вым за­нят­кам, што пра­во­дзі­ла спе­цы­яль­на за­про­ша­ны вы­клад­чык пра­грам ран­ня­га раз­віц­ця Але­на Го­лу­бе­ва. Дзят­ву за­пра­сі­лі на рас­кла­дзе­ны пе­рад сцэ­най ды­ва­нок — і ма­ля­ты друж­на трэс­лі па­гра­муш­ка­мі-ма­ра­ка­са­мі, ру­ха­лі­ся з ша­лі­ка­мі, кі­да­лі­ся пад­ушка­мі, гля­дзе­лі на мяк­кія цац­кі, што з’яўля­лі­ся з-за імпра­ві­за­ва­най шыр­мы, пус­ка­лі мы­ль­ныя бур­бал­кі і ска­ка­лі пад рас­кі­ну­тым ба­ць­ка­мі па­лот­ніш­чам-шат­ром. Усё гэ­та —  пад раз­на­стай­ныя фа­наг­ра­мы: ад “Кан­ка­на” Афен­ба­ха да “Тан­ца ма­ле­нь­кіх ка­ча­ня­таў”. Аркес­тран­ты пры гэ­тым не сы­хо­дзі­лі са сцэ­ны, і дзе­ці па­сту­по­ва так раз­гу­ля­лі­ся, што па­ча­лі лё­таць між пу­ль­та­мі, не спы­ніў­шы­ся і та­ды, ка­лі струн­ні­кі зноў за­йгра­лі мо­цар­таў­скія шэ­дэў­ры. 

Зна­ёмства з інстру­мен­та­мі ад­бы­ва­ла­ся ў інды­ві­ду­аль­ным па­ра­дку: не­ка­то­рыя дзе­ці бо­льш ста­рэй­ша­га ўзрос­ту са­мі пад­ыхо­дзі­лі да му­зы­кан­таў, за­да­ва­лі ім пы­тан­ні. Гле­да­чы ж падзя­лі­лі­ся на дзве час­ткі. Квіт­кі каш­та­ва­лі ня­тан­на, на дзі­ця па­тра­ба­ваў­ся асоб­ны, але для за­мож­ных ма­ла­дых ма­ці ў дэк­рэт­ным ад­па­чын­ку гэ­та быў пры­емны вы­хад у свет, маг­чы­масць за­вес­ці ка­рыс­ныя кан­так­ты. Ды ўсё ж уз­рос­та­вая па­зна­ка 0+ па­він­на бы­ла мець вер­хняе аб­ме­жа­ван­не. Бо тыя, хто вы­клаў не­ма­лыя гро­шы дзе­ля пер­ша­га зна­ёмства свай­го дзі­ця з жы­вой му­зы­кай, бы­лі рас­ча­ра­ва­ныя: дзе­цям па­сля трох гад­коў тут бы­ло не над­та ці­ка­ва. Яны імкну­лі­ся за­няць ся­бе са­мі: дзяў­чын­ка по­бач са мной су­па­ко­іла ба­бу­лю, што ска­рыс­тае атры­ма­ныя ў пад­ару­нак па­мперс ды іншыя пры­ла­ды для гу­ль­ні ў ля­ль­кі. А му­зы­ку па­слу­хае ў камп’юта­ры.

Пра­бле­ма як ма­га бо­льш ран­ня­га да­лу­чэн­ня дзя­цей да мас­тац­тва за­ста­ецца ад­ной з най­бо­льш акту­аль­ных. У за­меж­жы ця­гам су­цэ­ль­на­га ста­год­дзя рас­пра­цоў­ва­лі­ся са­мі роз­ныя ме­то­ды­кі — на вы­шэй­шым пра­фе­сій­ным уз­роў­ні. У нас жа ўсё гэ­та то­ль­кі па­чы­на­ецца. Тым бо­льш важ­на ка­арды­на­ваць свае дзея­нні з тым, што ўжо на­пра­ца­ва­на. Між­во­лі ўзга­даў­ся ста­ліч­ны фес­ты­валь “Ка­зач­ны джэм”, што мае трох­га­до­вую гіс­то­рыю, але за­ся­ро­джа­ны най­перш на тэ­атры. Сё­ле­та ад­ной з яго “раз­ына­чак” быў поль­скі спек­такль “Ла­бі­рынт”, пры­зна­ча­ны для дзя­цей да го­да. Да ўся­го, там быў і му­зыч­ны інтэ­рак­тыў з “па­ўзун­чы­ка­мі”. А ўво­гу­ле ў час “Джэ­ма” бы­ло сто­ль­кі ці­ка­ва­га, што за­яўляць па­сля гэ­та­га пра пер­шап­ра­ход­ніц­тва ў гэ­тай га­лі­не не­як не­ка­рэк­тна. Тым бо­льш, што тая ж Ві­цеб­ская фі­лар­мо­нія да­ўно ла­дзіць пра­екты з ад­па­вед­най му­зы­кай для “дзя­цей у жы­во­ці­ку”. Раз­на­стай­ныя фі­лар­ма­ніч­ныя аб­ане­мен­ты існу­юць для ста­рэй­шых да­шко­ль­ні­каў і ма­лод­шых шко­ль­ні­каў. Пэў­на, бы­ло б мэ­та­згод­на рэ­кла­ма­ваць і іх, а не ад­но пра­сла­ву­тыя цэн­тры ран­ня­га раз­віц­ця. 

Шмат­лі­кі ку­ль­тур­ны ба­монд саб­раў­ся на пра­екце “Ча­ты­ры вы­мя­рэн­ні су­час­на­га мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі”. Што­сь­ці пад­обнае ў ад­ным з еўра­пей­скіх му­зе­яў здзяй­сняў ма­ла­ды бе­ла­рус­кі кам­па­зі­тар Ва­ле­рый Во­ра­наў: на­пі­саў му­зы­ку, раз­мяс­ціў­шы му­зы­кан­таў па дзе­вя­ці роз­ных за­лах ад­на­го па­вер­ха. Зна­хо­дзя­чы­ся ў цэн­тра­ль­най з іх, за­меж­ныя на­вед­ва­ль­ні­кі маг­лі на­поў­ні­цу ад­чуць стэ­рэ­афа­ніч­ны эфект му­зыч­на­га гу­чан­ня з усіх ча­ты­рох ба­коў. А пра­йшоў­шы­ся па роз­ных му­зей­ных па­ко­ях, уба­чыць плас­тыч­ныя інста­ля­цыі, ажыц­цёў­ле­ныя да­рос­лы­мі і дзе­ць­мі.

У нас усё бы­ло на па­ра­дак скла­да­ней. Кам­па­зі­та­раў — пя­цё­ра, за­лы ў На­цы­на­ль­ным мас­тац­кім му­зеі — на двух па­вер­хах, гле­да­чоў — су­цэ­ль­ныя на­тоў­пы, што друж­на ру­ха­лі­ся за маў­клі­вым вя­ду­чым з кар­цін­най ра­май у ру­ках. А ся­род удзе­ль­ні­каў — яшчэ артыс­ты-чы­та­ль­ні­кі і не­ма­лыя па ко­ль­кас­ным скла­дзе тэ­атра­ль­на-ха­рэ­агра­фіч­ныя ка­лек­ты­вы. Аха­піць усё раз­ам ні во­кам, ні ву­хам бы­ло пра­ктыч­на не­маг­чы­ма. Му­зы­ка пе­ра­тва­ра­ла­ся ў фон да вер­ша­ва­ных рад­коў. Кар­ці­ны на сце­нах — у фон да “ажыў­ле­ных кар­цін”: у за­ле вы­ста­вы Мар­ка Ша­га­ла ру­ха­лі­ся пры­ду­ма­ныя мас­та­ком воб­ра­зы, на фо­не гра­вюр На­па­ле­она Орды пад му­зы­ку аван­гар­ду ішлі ў па­ла­нэ­зе не­ка­ль­кі пар Дзяр­жан­сам­бля тан­ца кра­іны. Бо­льш па­ша­ца­ва­ла хрэс­та­ма­тый­на вя­до­ма­му па­лат­ну Ва­лян­ці­на Вол­ка­ва “3 лі­пе­ня 1944-га”. Бо яно і са­мо маш­таб­нае, і сту­дэн­ты БДУ­КіМ, стаў­шы на ўзвы­шан­не і па­ўта­ра­ючы по­зы на­ма­ля­ва­ных пер­са­на­жаў, на на­шых ва­чах “скла­да­лі” яго з асоб­ных эцю­даў. 

Ме­на­ві­та ўдзе­ль­ні­кі пер­фор­ман­саў успры­ма­лі­ся га­лоў­ны­мі ге­ро­ямі імпрэ­зы. Кам­па­зі­та­ры ж і му­зы­кан­ты на­ват вы­йшлі на фі­на­ль­ны па­клон усе раз­ам. Ідэн­ты­фі­ка­ваць, дзе, якія і чые тво­ры гу­ча­лі, так­са­ма бы­ло не­маг­чы­ма. Але му­зей атры­маў шы­коў­ны пі­яр. Хто­сь­ці з пуб­лі­кі, трэ­ба спа­дзя­вац­ца,  усур’ёз за­ці­ка­віў­ся су­час­ным мас­тац­твам і яго сін­тэ­зам. Ну, а му­зы­цы —  про­ста на­ка­на­ва­на пе­ра­тва­рыц­ца з Па­пя­луш­кі ў ка­ра­леў­ну. Ці жыц­цё не ка­зач­ны сю­жэт?    

Фота Сяргея МАХАВА
Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"