Ка­лі згу­бі­лі­ся аку­ля­ры ра­ман­тыз­му

№ 39 (1322) 30.09.2017 - 06.10.2017 г

Вы­ста­ва, якая не­ўза­ба­ве ад­кры­ецца ў га­ле­рэі “Уні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры”, на­зы­ва­ецца “Ад­люс­тра­ван­не ча­су”. Та­кая на­зва ад па­чат­ку пад­ала­ся мне ба­на­ль­най, але, ка­лі ўду­мац­ца, мож­на ўсвя­до­міць яе глы­бі­ню. Тым бо­льш, гэ­тым раз­ам бу­дуць вы­стаў­ле­ны не то­ль­кі мае тво­ры, але і пра­цы ма­іх вуч­няў — сту­дэн­таў-архі­тэк­та­раў з БНТУ, дзе я вы­кла­даю ўжо бо­лей за дзе­сяць га­доў. Ад­па­вед­на, чым не на­го­да па­ра­зва­жаць пра пе­ра­емнасць па­ка­лен­няў у мас­тац­тве, пра на­стаў­ніц­тва і вуч­нёў­ства?

Мой уз­рост аб­умоў­лі­вае ста­лае ба­чан­не ча­су, ка­лі аку­ля­ры ра­ман­тыз­му ўжо да­ўно па­спе­лі згу­біц­ца. Зрэш­ты, між­во­лі адзна­чаю, што і сту­дэн­ты ста­но­вяц­ца ўсё бо­льш пра­гма­тыч­ны­мі, ра­цы­яна­ль­ны­мі. Яны ве­да­юць, на­вош­та ро­бяць той ці іншы твор, грэ­бу­юць мар­нат­раў­ствам, лі­чаць кошт фар­баў ці мар­ке­раў… 

Тыя сту­дэн­ты, тво­ры якіх будуць дэ­ман­стравацца на гэ­тай вы­ста­ве, усве­дам­ля­юць ад­мет­насць свай­го ўмен­ня, май­стэр­ства, та­лен­ту. Гэ­та іх ад­люс­тра­ван­не ча­су. Іх по­зірк, іх ма­ты­ва­цыя, іх інтэ­лект, іх жыц­цё­вы дос­вед (хай са­бе, яшчэ і не над­та змяс­тоў­ны), іх май­стэр­ства… А так­са­ма і ад­каз­насць. Бо ад­на спра­ва — сус­трэ­ча з гле­да­чом у біб­лі­ятэ­цы ці ў па­мяш­кан­нях уні­вер­сі­тэ­та, а зу­сім  іншая — гэ­та ўзро­вень рэ­спуб­лі­кан­ска­га маш­та­бу, які пра­па­на­ва­ла га­ле­рэя на цэн­тра­ль­най плош­чы ста­лі­цы.  

Та­кую са­мую ад­каз­насць ад­чу­ваў і я — у якас­ці ўжо не пед­аго­га, але мас­та­ка. То­ль­кі сё­ле­та мне па­шчас­ці­ла мець дзве важ­ныя для мя­не вы­ста­вы: “Пча­лі­нае ўзня­сен­не” ў Чыр­во­ным кас­цё­ле і “Пес­ня дрыг­вы” ў Па­ла­цы мас­тац­тваў. Па­ўто­раў ні ў якім разе не ха­це­ла­ся, та­му я вы­ра­шыў пра­па­на­ваць пра­ект, ство­ра­ны з кам­па­зі­цый­ных парт­рэ­таў ма­іх улю­бё­ных ге­ро­яў, які два га­ды та­му быў рас­па­ча­ты з вы­ста­вы “Па­го­ня на Грун­ва­льд” і сам са­бою пра­сіў­ся на пра­цяг.

Што ж та­кое быць на­стаў­ні­кам для мас­та­ка? Гэ­та мож­на ад­чуць то­ль­кі з улас­на­га дос­ве­ду. Ка­лі ты ван­дру­еш па Бе­ла­ру­сі сам — пра­ся­ка­ешся аса­біс­ты­мі эмо­цы­ямі, ад­чу­ва­еш унут­ра­ную ці­шы­ню. Ка­лі раз­ам з та­бой твае сту­дэн­ты, “гуч­насць” ужо зу­сім іншая.

Я па­этыч­на і ўзнёс­ла ма­гу рас­па­вя­даць ім пра Ва­ло­жын­шчы­ну, Ка­пы­льш­чы­ну, Ваў­ка­выш­чы­ну і гэ­так да­лей, але “чап­ля­юць” мае апо­ве­ды кож­на­га па-свой­му, у за­леж­нас­ці ад яго ўнут­ра­на­га све­ту. І, маг­чы­ма, кра­яві­ды, якія мы ба­чым ва­кол Мі­ра ці Са­ві­чаў, ад­кры­ва­юць ім во­чы на  род­ныя мясц­іны, ад­куль па­чы­наў­ся іх род. Або, пры­нам­сі, спа­ра­джа­юць успа­мі­ны. 

Па­тра­ба­ван­ні да на­стаў­ні­ка, лі­чу, ве­ль­мі про­стыя: кан­так­тнасць і доб­ра­зыч­лі­васць, да­свед­ча­насць  і фан­та­зія,  по­шук і твор­часць. А так­са­ма ўмен­не так­тоў­на на­кі­роў­ваць свай­го вуч­ня на да­сяг­нен­не на­леж­на­га  вы­ні­ку.

“Здзіў­лен­не пры­го­жым — гэ­та і ёсць па­ча­так. Ад здзіў­лен­ня дум­ка імкнец­ца да ўра­жан­няў…” — так не раз ка­заў мой на­стаў­нік, ле­ген­дар­ны Сяр­гей Пят­ро­віч Кат­коў. Яго дзень нараджэння 1 кас­трыч­ні­ка — аку­рат за дзень да ад­крыц­ця на­шай сёлетняй вы­ста­вы. Гэ­та да яго пры­вя­ла мя­не ма­ма ў пяць ма­іх га­доч­каў у Рэ­спуб­лі­кан­скі па­лац пі­яне­раў. По­тым бы­ла ву­чо­ба ў Рэ­спуб­лі­кан­скай шко­ле-інтэр­на­це па му­зы­цы і вы­яўлен­чым мас­тац­тве, да ства­рэн­ня якой Кат­коў так­са­ма не абы-як спры­чы­ніў­ся.

Так што гэ­тая вы­ста­ва — сво­еа­саб­лі­вы лан­цу­жок пе­ра­емнас­ці па­ка­лен­няў. З Днём на­стаў­ні­ка, сяб­ры!

Алесь КВЯТ­КОЎ­СКІ, мас­так, стар­шы вы­клад­чык архі­тэк­тур­на­га фа­ку­ль­тэ­та БНТУ