У.Новак. “Футбол”. |
На палотнах знаходзяць адлюстраванне і відовішчныя знаходкі новага часу, як, напрыклад, “Водная феерыя. Дайвінг” Анатоля Бяляўскага.
Наведвальнікі змаглі ўзгадаць старонкі славы нашай краіны, узіраючыся ў партрэты славутых спартсменаў: першага беларускага алімпійскага чэмпіёна Сяргея Макаранкі (Георгій Паплаўскі), шматразовых алімпійскіх чэмпіёнаў фехтавальшчыцы Алены Бяловай і гімнасткі Вольгі Корбут (абедзве работы — Уладзіміра Новака), барца Аляксандра Мядзведзя (Мікалай Апіёк), выдатнага футбольнага трэнера, сённяшняга кіраўніка аддзела дзіцяча-юнацкага футбола Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” ЭдуардаС.Гумілеўскі. “Танец”. |
Не забыліся мастакі і на шыкоўныя спартыўныя комплексы, некаторыя з якіх з’явіліся не так даўно, але ўжо заваявалі любоў прыхільнікаў здаровага ладу жыцця. Уладзімір Новак адлюстраваў “Свята ў Ратамцы”, Эдуард Астаф’еў паказаў лыжнікаў і сноўбардыстаў, якія апрабоўваюць вясенні снег у “Сілічах”, а Аляксей Панцюк-Жукоўскі пераканана заявіў, што “Золата будучых перамог у Раўбічах”.
Выстаўка яшчэ раз пацвердзіла: спорт — неад’емная рыса нашага часу. Асабліва радуе, што майстэрства культуры фізічнай неад’емна ідзе поруч з узбагачэннем культурай духоўнай. Галоўныя памкненні прадстаўнікоў шматлікіх дзяржаў быць хутчэй, вышэй і дужэй астатніх усё ж не адцерлі памкненне да выдатнага на другім плане: у Пекіне ў межах XXIX Алімпійскіх гульняў пройдзе міжнародная біенале сучаснага мастацтва. Адзначым, што прадстаўляць на ім Рэспубліку Беларусь будзе плакат з выявай скульптуры Максіма Петруля “Паміж”.
Людміла МАКОЎСКАЯ