Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Сацрэалізм у спалучэнні з Таркоўскім
У залах Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў Мінску праходзіць персанальная выстава жывапісу “Рэха памяці” заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Уладзіміра Уродніча, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзю з дня нараджэння мастака. У экспазіцыі прадстаўлена каля шасцідзесяці прац рознай тэматычнай і жанравай накіраванасці, якія створаны ў 1970 — 2010-я гады.
“Каб ён здаваўся жывым чалавекам”
Скульптар Генік Лойка названы пераможцам конкурсу на стварэнне помніка Францыску Скарыне ў Кішынёве. “К” даведалася ў аўтара, якім беларускага першадрукара хацелася б паказаць жыхарам малдаўскай сталіцы.
“Вянок” — па-беларуску, “Венац” — па-сербску
Днямі ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася прэзентацыя зборніка “Вянок” у перакладзе на сербскую мову.
З Амерыкі — у Гомель
У адкрытым фондзе аддзела літаратуры на замежных мовах Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна адкрылася выстава выданняў з экслібрысамі, на якіх выяўлены савецкі і амерыканскія сцягі з надпісам: To the Heroic Pеople of the Soviet Union from the People of America (Гераічнаму народу Савецкага Саюза ад народу Амерыкі).
Развярэдзіць старую рану
Да нядаўняга часу Указ №527 падаваўся нейкім юрыдычным фантомам. Шмат хто пра яго чуў — ды мала хто ведаў, пра што там канкрэтна вядзецца гаворка. Выконвалі, трэба меркаваць, таксама нямногія. Але неўзабаве сітуацыя мае змяніцца: пасля прыняцця ініцыяваных Міністэрствам культуры паправак усё стане зразумелым — прынамсі, для бухгалтараў. Хто павінен плаціць, колькі, чаму менавіта столькі… Хочацца верыць, што заўсёды цікаўная ў такім выпадку грамадскасць атрымае адказ і на пытанне, куды канкрэтна пойдуць грошы.
Плата за карыстанне спадчынай
Уладальнікі гісторыка-культурных аб’ектаў ведаюць, што разам з будынкам (у некаторых выпадках, набытым за адну базавую велічыню) яны атрымліваюць і шэраг абавязкаў. Сярод іх — і адлічэнні за прадпрымальнiцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Адпаведны Указ №527 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзейнічае ад 18 кастрычніка 2007 года. Толькі летась адлічэнні склалі 402 тысячы рублёў. Гэтыя пазабюджэтныя сродкі з’яўляюцца адной з крыніц фарміравання фонда Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва. Наспеў час зменаў у згаданым указе, звязаных галоўным чынам з падрыхтоўкай новай рэдакцыі Дырэктывы №4 Прэзідэнта краіны “Аб дадатковых мерах па развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь”. Паспрабуем разабрацца, каму і колькі давядзецца плаціць.
Калі ў клуба ёсць уласная вёска
Каб моцна здзівіцца, варта наведаць вёску Зашыр’е, што ў Ельскім раёне. Гадоў колькі таму журналісты “К” зрабілі гэта падчас выязной рэдакцыі нашай газеты на Гомельшчыну. Уражанні жывыя і па сёння. Зашырскі культурна-спартыўны цэнтр, якім кіруе Яўгенія Шадрына, — установа без перабольшання ўнікальная. І не толькі тым, што з году ў год застаецца па ўсіх паказчыках лепшай сярод клубаў раёна. КСЦ даўно выйшаў за межы сваіх сцен і двух паверхаў, а на прылеглай тэрыторыі практычна не спыняецца будаўніцтва. Усё разам гэта — і мадэльная клубная ўстанова, і турыстычны аб’ект, што не мае аналагаў на Беларусі. Закарцела даведацца, якім новым зместам папоўнілася за гэты час гаспадарка Шадрынай.
Што хаваецца за тваім касцюмам?
Няроўныя магчымасці беларускіх і замежных кінематаграфістаў на еўрапейскім кінарынку, неабходнасць фарміравання новай сістэмы падтрымкі айчыннага кіно і яго рупліўцаў, праблемы беларускай кінаіндустрыі і актуальных кінаінстытуцый — гэта тэмы, якія даўно хвалююць беларускую кінасупольнасць. Невыпадкова матэрыял пра пітчынг айчынных дакументалістаў на Вільнюскім міжнародным кінафестывалі, апублікаваны ў №18 “К”, выклікаў адчувальную рэакцыю ў сеціве. Аўтарка самага цікавага водгуку — каардынатарка фестывалю Cinema Perpetuum Mobile Лера ГРЫН — у “працяг тэмы” падзялілася ўласным досведам удзелу ў еўрапейскіх кінафорумах на пазіцыях незалежнага прадстаўніка кінаіндустрыі ад Беларусі.
Не толькі паўторы-рэпрызы расійскай антрэпрызы
Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” год ад году змяняе “начынку”: не толькі імёны ўдзельнікаў, але і самі мерапрыемствы, што складаюць праграму. Змяняюцца і суадносіны між рознымі відамі мастацтваў. Сёлета канчаткова знікла кіно, затое замацаваў свае пазіцыі тэатр. Такіх праектаў, як і летась, было тры: заснаваныя ў 2000-м “Тэатральныя сустрэчы”, “Лялечны квартал”, што з’явіўся чытыры гады таму, і Фэст вулічнага мастацтва “На сямі вятрах”, што прайшоў у трэці раз. Якая ж дынаміка ў кожнага са згаданых праектаў? І ці даюць яны ўяўленне, куды рушыць сучаснае тэатральнае мастацтва ўвогуле?
На мяжы мастацтва і жыцця
Кіно памерла. Няхай жыве посткіно! Менавіта з такім ніцшэанскім настроем сустракаў сваіх гасцей міжнародны форум памежнай культуры “ХРОНОТОПь. ART: REBOOT”, які другі год запар ладзіцца ў прыроднай глушы “арт-вёскі Каптаруны”, што на самай мяжы паміж Беларуссю і Літвой. Акрамя традыцыйнага падзялення на адукацыйную праграмму і практыкаарыентаваны кіналагер, падчас якога яго ўдзельнікі здымалі свае стужкі, у гэтым годзе арганізатары вялікую ролю надалі кінапаказам беларускіх, расійскіх, украінскіх і польскіх фільмаў. Асноўнай іх тэмай стала спроба грунтоўнага асэнсавання прынцыпа “памежнасці”: эстэтычнага, маральнага, культурнага, палітычнага. “К” высвятляла, наколькі ўдала гэта атрымалася зрабіць.
Чарговыя сюрпрызы Нясвіжа
У пачатку ліпеня беларуская інтэрнэт-супольнасць бы маланкай была працятая навіной аб тым, што пры рэстаўрацыі нясвіжскага касцёла Божага Цела (гісторыка-культурнай каштоўнасці вышэйшай катэгорыі!) рабочымі быў пашкоджаны адзін са слупоў брамы. Сапраўды, было з-за чаго ўзняць шум. Але інфармацыйная хваля як цунамі раптоўна накацілася на ўзбярэжжа грамадскай думкі, а потым супакоілася, і праз некалькі дзён усе пра ўсё забылі. Балазе, браму адразу аднавілі. І ніхто не звярнуў увагі на важны каментарый, які даў беларускім СМІ ксёндз-пробашч касцёла Пётр Шарко: “У нас знойдзена пліта, на якой ёсць надпіс: “Тут спачывае Казімір Маляўскі, падваявода наваградскі. 1718 год”. Вось гэта сенсацыя! Магчыма, і я б не адрэагаваў на той каментарый, каб ксяндзом Шарко не было названа імя адной асобы, якая здаўна заняла трывалае месца ў маёй картатэцы “рэйтаназнаўства”. Але, пачуўшы яго, адразу вырашыў выправіцца ў Нясвіж у якасці пазаштатнага карэспандэнта “К”. І гэта была вандроўка не толькі ў глыб гісторыі, але таксама і ў нетры зямлі. Як мне ўдалося пераканацца, не так даўно быў адкрыты (прычым у літаральным сэнсе слова) новы пласт гісторыі знакамітага горада, пра які нават не здагадваліся турысты.
Аўтарскі. Фантомны. Партызанскі.
З рэжысёрам, акцёрам і педагогам Андрэем САЎЧАНКАМ мы гутарым пра сучасны беларускі тэатр і яго будучыню. Атрымалася не толькі нагнаць смутку на перспектывы нашага тэатральнага мастацтва, але і дайсці да пытання “Хто мы?” Аўтар дзясяткаў тэатральных праектаў, у ліку якіх знакамітыя “Бі-Лінгвы”, а таксама арганізатар беларускамоўных акцёрскіх курсаў для дзяцей, бізнесменаў, менеджараў, публічных людзей і артыстаў, не баіцца выказваць спрэчныя і часам нават рэзкія думкі — бо хоча бачыць айчынны тэатр сучасным і самабытным.
Конкурсы на “раз, два, тры”
Мікалай ТЭКЕЛІЕЎ — доктар эстэтыкі, нязменны кіраўнік творчай дэлегацыі Балгарыі на “Славянскім базары ў Віцебску”: Фестывальна-конкурсны рух развіваецца сёння вельмі імкліва. У адной толькі Балгарыі ёсць ажно 73 конкурсы маладых выканаўцаў. Некаторыя маюць гісторыю ў некалькі дзесяцігоддзяў, некаторыя зусім маладыя. Але, вядома, форумы ды спаборніцтвы бываюць самымі рознымі паводле арганізацыі, умоў, мастацкага ўзроўню — нарэшце, паводле сваіх функцый. Як жа разабрацца ў такім віры? З дапамогай апытальніка.
Не бойцеся памылкі!
Сёння ў нас крыху незвычайны фармат “Лабараторыі”. Яе трыбуну папрасіў выкарыстаць колішні выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў па спецыялізацыі “Менеджмент сацыяльнай і культурнай сферы” Павел Сапоцька. Стаць “лабарантам” на старонках “К” яго прымусіла жаданне падзяліцца з калегамі сваімі напрацоўкамі. Жаданне больш чым высакароднае. Да гэтага ж, дарэчы, мы заклікаем і іншых практыкаў з вопытам. Не стрымлівайце сябе! “Лабараторыі” патрэбны “лабаранты”! А цяпер — слова Паўлу Сапоцьку.
Жыццё як сюррэалізм
Працягваючы цыкл артыкулаў “Калі карціна... заіграла”, які апавядае пра дзеячаў культуры, чыім “дадатковым” прызваннем стаў жывапіс, “К” выправілася ў госці да Леаніда БАРТКЕВІЧА — пад Мінск, у вёску Валяр’янава. Адзін з тых, хто будаваў вялікія “Песняры”, прыняў прадстаўнікоў газеты ў сваім утульным катэджы. На заўвагу, што ў такім выдатным доме павінен жыць не заслужаны артыст Беларусі, якім Леанід Леанідавіч і з’яўляецца, а народны, ён толькі ўсміхнуўся: “Не ведаю чаму, але пакуль для гэтага звання я не дарос”. Мы падбадзёрылi маэстра надзеяй, што праз пару гадоў, акурат да 70-годдзя, знакамітага выканаўцу яно не абміне. І нагадалі: наша сустрэча з ім прысвечана не яго музычнаму лёсу, а іншай грані таленту — выяўленчаму мастацтву.
Danse macabre Станіслава Парчэўскага
У папярэднім артыкуле я распавёў аб адзінакроўнай сястры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча Францішцы Парчэўскай. Яе сын Станіслаў вымагае не меншай увагі. Як-ніяк, яму давялося стаць блізкім сябрам самога Адама Міцкевіча. Ды і ягоны ўласны талент цалкам мог бы забяспечыць яму годнае месца ў гісторыі літаратуры — каб лёс да яго быў больш літасцівы. Сучаснікі Станіслава Парчэўскага запомнілі яго светлым і жыццярадасным чалавекам, але так сталася, што смерць не раз была з ім побач. Ды і пражыў ён усяго 27 гадоў.
Тамагочы на Полі цудаў, альбо Як прайсці ў бібліятэку?
Пытанне “Як прайсці ў бібліятэку?” у Барысаве не выклікае смеху па асацыяцыі з рэплікай героя гайдаеўскай камедыі. У Барысаве чытаюць з густам і актыўна. Заслуга мясцовых бібліятэкараў тут — відавочная. Хіба ж дзіва — у горадзе ці не з дзясятак бібліятэчных устаноў! У крэатыўнасці іх супрацоўнікаў я захацеў пераканацца яшчэ раз. І, як заўжды, у пошуках не памыліўся.
Літаратурны бульвар, рыбалка па-азёрску і Sunday-2017
Яна Пісецкая пачала наведваць Бешанковіцкую цэнтральную раённую дзіцячую бібліятэку з пачатковай школы. Сёлета паступіла ў Віцебскі медуніверсітэт. Але засталася актыўнай чытачкай. Каця Івашнёва — у восьмым класе. Таксама без кнігі сябе не ўяўляе. Нават браціка Пецю на вазку ў бібліятэку прывозіла. Зараз Пеця сам кніжкі выбірае. Фотавыявы ўсіх гэтых аматараў пачытаць — на своеасаблівай дошцы пашаны ля ўваходу ў дзіцячую бібліятэку. Прыдумала яе загадчык установы Ніна Галавешка. Як, зрэшты, і мультымедыйны праект “Імя на вокладцы”, што распавядае пра пісьменнікаў-юбіляраў, і акцыю “Часопісны дворык” (летнія чытанні ў гарпасялковым парку). А ў вашай установе, шаноўныя бібліятэкары іншых раёнаў і абласцей, ёсць такая дошка пашаны?
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»