Але галоўная ўвага пад час калегіі была аддадзена аналізу работы ўпраўлення культуры Мінскага гарвыканкама па выкананні Прэзідэнцкай праграмы “Дзеці Беларусі” на 2006 — 2010 гады і ўдзелу ў выкананні праграмы Нацыянальнай дэмаграфічнай бяспекі ўпраўленнем культуры Віцебскай вобласці. Па гэтых пытаннях былі заслуханы справаздачныя даклады намесніка начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Анатоля Сабітава і начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Мікалая Пашынскага, у якіх выступоўцы акрэслілі тыя крокі, якія робяць названыя ўстановы ў справе выканання дзяржаўных праграм. Шмат гаварылася аб працы з адоранымі дзецьмі, арганізацыі спрыяльных умоў для іх далейшай творчай рэалізацыі.
Міністр культуры У.Матвейчук засяродзіў увагу прысутных на тым, што асабліва адказнай працы вымагае надзвычай складаная катэгорыя так званых праблемных дзяцей — тых, хто па самых розных прычынах з цяжкасцю ўпісваецца ў нармальнае сацыяльнае жыццё. Акурат такія дзеці патрабуюць на сённяшні дзень пільнай увагі да сябе.
І менавіта ўстановы культуры, як, бадай, ніводныя іншыя інстытуцыі, здольны прабіцца да гэтых катэгорый нашых грамадзян, працягнуць ім руку дапамогі.
Ул. інф.