На карціне — культработнікі

№ 24 (1307) 17.06.2017 - 23.06.2017 г

Шчыры і здольны здзіўляцца жыццю. Менавіта такі мастак Сяргей Акеньшын.

Ён з сям’і мастака. Скончыў мастацкую школу ў Оршы, вучыўся ў Магілёўскім каледжы мастацтваў, выкладаў у ДШМ на Мсціслаўшчыне, неяк адразу ўліўся ў грамадскае жыццё Капачоўскага СДК. Сачыў за правядзеннем абрадаў, сам у іх удзельнічаў. З тэмай для дыплому ў Акадэміі мастацтваў праблемы не паўстала: на палатне павінны былі з’явіцца Каляды. А работнікі культуры з Капачоў сталі героямі карціны. Любоў да роднай зямлі і неабыякавых людзей уласцівая для ўсіх рэчаў мастака. Асоба Сяргея Акеньшына — шматгранная. Ён яшчэ і храмы распісвае. Да прыкладу ў вёсцы Баркалабава на Быхаўшчыне і ў Брэсце.

/i/content/pi/cult/642/14288/24--.jpg

Мастак нарадзіўся на Аршаншчыне, але другой радзімай для яго стаў Мсціслаўскі край. Тут ён сустрэў сваю палавінку Кацярыну, тут нарадзілася дачка Даша. І Мсціслаўшчына натхняе Сяргея!

Наталля ГАНЧАРОВА, дырэктар Капачоўскага СДК