Брытанскі падарунак

№ 24 (1307) 17.06.2017 - 23.06.2017 г

14 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася цырымонія перадачы музею Пасольствам Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь камплекта вайсковага абмундзіравання і рыштунку часоў Другой сусветнай вайны.

У цырымоніі бралі ўдзел брытанскія дыпламаты, а непасрэдна акт перадачы здзейсніў камандзір 2-га батальёна Каралеўскага Ірландскага палка падпалкоўнік Пол Уолклі. Адбылася ўрачыстасць у Зале Перамогі. Падарунак мае сімвалічнае значэнне як сведчанне міжнароднага прызнання высокага статусу нашага музея ў шэрагу падобных да яго, а таксама пашырэння плённых кантактаў беларускіх музейшчыкаў з замежжам.