Сцэнарый маладзёжнай праграмы “Віруе фестываль, збірае ўсіх на баль” у межах VII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

№ 21 (839) 24.05.2008 - 30.05.2008 г

У мінулым нумары “К” распавяла пра падрыхтоўку да VІІ Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур. Адным з кульмінацыйных мерапрыемстваў свята 14 чэрвеня стане маладзёжная праграма “Віруе фестываль, збірае ўсіх на баль”.

У кожным з раёнаў Беларусі жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, таму вопыт фэсту можа прыдацца і пад час правядзення такой формы маладзёжнага адпачынку, як этна-дыскатэка. Спецыяльна для нумара “К” з дыскатэчным кантэкстам арганізатарамі гродзенскага свята прадстаўлены эксклюзіўны сцэнарый будучага балю народаў.

 
14 чэрвеня 2008 г.
21.30 — 24.00
Плошча Савецкая

У 21.00 гучыць дыктарскі тэкст:

Горад наш старажытны, прыгожы

Зноў расквеціўся фарбамі свята,

І адвечныя сцены Каложы

Бласлаўляюць любога, як брата.

Мноства моў, разнастайнасць адзення —

Гэта сведчанне значнай падзеі:

Сёмы раз на памежжы заходнім

Фестываль прызямліўся ў Гародні.

Гучаць фанфары.(Без аб’явы.) На сцэне — народная эстрадная студыя сучаснай харэаграфіі “Мадэрн”, беларускі танец (у стылі фольк-мадэрн) ”Фестывальная зорка”.Пасля танца на сцэну выходзяць вядучыя ў стылізаваных беларускіх касцюмах.

І вяд.: Беларусь — наша сонца,

Дарагая і родная маці!

Дала радасць усім нам

Шчаслівага дня дачакаці!

ІІ вяд.: Ізноў гасцінна дзверы расчыніла,

Сяброў ты, быццам маці, прыняла,

На розных мовах з імі гаманіла,

На фэст у Гродна прывяла.

І вяд.: Добры вечар, госцейкі жаданыя,

З усёй Беларускай зямлі сазваныя!

ІІ вяд.: Вечур добры паньству!

І вяд.: Здоровенькі булы!

ІІ вяд.: Лабас вакарас!

І вяд.: Шалом алейхем!

ІІ вяд.: Лаба дэна!

І вяд.: Салам алейкум!

ІІ вяд.: Буна зівуа!

І вяд.: Гутэн так!

ІІ вяд.: Добрый вечер, Гродно!

ІІ вяд.: Сёння ў Гродне — вясёлае свята!

Не сядзіце ж, сябры, у хатах!

На цэнтральнай эстрадзе

Бачыць вас артысты рады!

І вяд.: Усіх на шоу запрашаем!

Паспяваем, пагуляем!

У ахвотку патанцуем!

Настрой добры замацуем!

ІІ вяд.: Зноў віруе фестываль,

Запрашае ўсіх на баль!

Трэба сёмы фэст шчыра павітаць,

Песні ў яго гонар праспяваць!

ІІ вяд.: Праграму нашу час распачынаць!

Весяліся, Гародня!

Гуляць дык гуляць!

(Без аб’явы.) На сцэне — народная вакальная студыя “Раніца” Верцялішскага цэнтральнага дома культуры. Гучыць песня “Любы Гродна”.

І вяд.: Дарагія сябры! Сёння лепшыя песні прагучаць у гонар VII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур і свята, якое чакае нас наперадзе, — 880-гадовага юбілею горада Гродна.

ІІ вяд.: Таму зараз мы з вамі адправімся ў музычнае падарожжа па чароўнай “Краіне сяброўства”, дзе і адбудзецца наш святочны баль.

І вяд.: Уладкоўвайцейся зручней! Наш фестывальны музычны цягнік адпраўляецца!

У запісе гучаць гукі цягніка. Ідзе аб’ява першага прыпынку:
“Прыпынак — станцыя “Беларуская”.

І вяд.: Ганарымся ўсе мы сваёю старонкай,

Беларуссюспрадвеку назвалі яе.

І душа адклікаецца песняю звонкай,

Калі горда народ свае песні пяе.

ІІ вяд.: Першыя госці фестывальнага балю — гродзенскія эстрадныя выканаўцы Ірына Стральцова і Сяргей Мазур.

“Квітней, Беларусь”.

І вяд.: На фестывальнай сцэне — эстрадная вакальная група “Забава” Гродзенскага каледжа мастацтваў.

“Ружа-кветка”.

І вяд.: Наступныя ўдзельнікі праграмы — калектыў, які вельмі спадабаецца дзяўчатам: мужчынскі вакальны ансамбль “Ваганты” Гродзенскага медыцынскага універсітэта. Спяваем разам з імі!

“Біла дзеўку маці”.

ІІ вяд.: Звяртаем увагу хлопцаў, што на фестывальным балі шмат прыгожых таленавітых дзяўчат. Вітайце: вакальны ансамбль Гродзенскага каледжа мастацтва.

“Каліна-ягада”.

І вяд.: Дарагія сябры! Сустракайце апладысментамі Аляксандра Солтана і групу сучаснай харэаграфіі “Імпульс”.

Беларуская народная песня “Браціткі”.На сцэну выходзяць вядучыя.

І вяд.: Паважаныя гродзенцы, шаноўныя госці! Пакуль артысты наступнай “станцыі” нашага музычнага вандравання рыхтуюцца да сустрэчы з вамі, мы прапануем вам гульнёвую паўзу.

ГУЛЬНЁВАЯ ПАЎЗА. Вядучыя праводзяць фестывальную віктарыну, пераможцы ўзнагароджваюцца прызамі.Потым праводзіцца фестывальны аўкцыён (паліграфічная і іншая прадукцыя з эмблемай фестывалю).У запісе гучаць гукі цягніка. Ідзе аб’ява другога прыпынку:
“Другі прыпынак — станцыя “Нацыянальная”.“Мелодыі розных народаў”.
ІІ вяд.: Дарагія сябры! У краіне нашай нікому не цесна,
Кожнаму знойдзецца ўтульнае месца,

Лад тут пануе, пашана і згода,

Добрасуседства розных народаў.

І вяд.: Мы з вамі — на “скрыжаванні Еўропы”, і ў нас заўсёды гучаць розныя мовы. На Беларусі жывуць прадстаўнікі 28 нацыянальнасцей, і ў кожнай з іх — свая самабытная культура, мелодыі, песні і танцы.

ІІ вяд.: Менавіта таму эмблемай нашага фестывалю з’яўляецца шматкаляровая “кветка сяброўства”.

І вяд.: Хай сімвалам яднання паміж намі

Заўсёды толькі музыка гучыць!

Тады мы зразумеем самі,

Што нам няма чаго дзяліць.

ІІ вяд.: Пад небам Беларусі, чыстым і бясконцым,

На розных мовах хай сябры пяюць.

Ў агульнай хаце, што сагрэта сонцам,

Народы розныя ў згодзе хай жывуць!

(Без аб’явы.) Харэаграфічная кампазіцыя з эмблемай фестывалю (калектыў сучаснай харэаграфіі “Імпульс”).

І вяд.: Паважаныя гродзенцы, шаноўныя госці! Сёння ў нас ёсць магчымасць пазнаёміцца з мелодыямі розных народаў. Спявайце і танцуйце разам з намі!

І вяд.: Грыгорый Лавыш (эстрадная студыя “Забава”).

“Русская душа” (руская).

ІІ вяд.: Святлана Барысевіч.

“Покажи мне свою любовь” (украінская).

І вяд.: Гурт “ІН АУТ”.

“Такі дзень” (польская).

ІІ вяд.: Саломе Квінчыа.

“Тбілісо” (грузінская).
І вяд.: Нэлі Чарвінская. “Папяросы” (яўрэйская).
ІІ вяд.: Анатоль Гібіцкі. “Усходняя легенда”.
І вяд.: Анастасія Паторская, танцавальная група “2+2”. “Любовь навсегда” (нямецкая).
ІІ вяд.: Валянціна Пундзіс. “Уцякай” (польская).
І вяд.: Магамед Асланаў (эстрадная студыя “Забава). “Ой, мама...” (турэцкая).

ІІ вяд.: Група сучаснай харэаграфіі “Імпульс”.

“Шэйкер”, танцавальная кампазіцыя.

І вяд.: Марыя Лобач (эстрадная студыя А.Звяровіча), група сучаснай харэаграфіі “Непаседы”.

“Он галуф” (французская).
І вяд.: Ірына Стральцова. “Табакерка” (польская).
ІІ вяд.: Аляксандра Бахрамава (эстрадная студыя А.Звяровіча), група сучаснай харэаграфіі “Непаседы”. “Там, дзе магу” (турэцкая).
І вяд.: Арцём Ахпаш. “Ах, дзяўчынка мая” (грэчаская).
ІІ вяд.: Марыя Казімірчык (эстрадная студыя А.Звяровіча), група сучаснай харэаграфіі “Імпульс”. “Гэй, мама, гэй” (украінская).
І вяд.: Сяргей Федарака (эстрадная студыя “Забава”). “Лебеди” (руская).

ІІ вяд.: Брэйк-данс-компані “Соут Парк”.

“Ніндзя”, харэаграфічная кампазіцыя.

ІІ вяд.: І зноў у нашай праграме — не рэкламная, а гульнёвая паўза.

ГУЛЬНЁВАЯ ПАЎЗА. Праводзіцца гульня “Рытмы розных народаў”.

І вяд.: Мы запрашаем на сцэну 5 чалавек.

(Удзельнікі падымаюцца на сцэну.)

ІІ вяд.: Праз некалькі хвілін вы, паважаныя сябры, убачыце танцавальны марафон “Рытмы розных народаў”.

І вяд.: Зараз у запісе пачне гучаць музыка. Гэта фрагменты танцавальных мелодый розных народаў. Яны прагучаць без перапынку.

ІІ вяд.: А вам, паважаныя ўдзельнікі танцавальнага марафона, трэба прадэманстраваць свае харэаграфічныя здольнасці. У каго лепш атрымаецца, той і стане ўладальнікам спецыяльнага фестывальнага падарунка.

У запісе гучаць фрагменты 6-ці нацыянальных танцавальных мелодый (беларускай, рускай, яўрэйскай, цыганскай, карэйскай, татарскай), праводзіцца конкурс. Вызначаюцца пераможцы.У запісе гучаць гукі цягніка, ідзе аб’ява апошняга прыпынку:
“Станцыя — “Танцавальны нон-стоп”.

ІІ вяд.: Гэй, добрыя людзі!

Паглядзіце, што будзе!

ІІ вяд.: Танцы і карагоды не выходзяць з моды!

І вяд.: Таму заслона зноў узнімаецца,

Танцы без перадыху пачынаюцца!

ІІ вяд.: Таццяна Кізер, Мая Осіпава (эстрадная студыя “Забава”). “Погоди, постой”.

І вяд.: Гурт “Свободные мысли” (2 песні).

ІІ вяд.: Віктар Верабей, Анжаліка Валансевіч (эстрадная студыя А.Звяровіча), група сучаснай харэаграфіі “Імпульс”.

“Коко джамба”.
І вяд.: Мікіта Ігнаценка (эстрадная студыя “Забава”). “Твои глаза”.
ІІ вяд.: Таццяна Елістратава, група сучаснай харэаграфіі “2+2”. “Светлый день”.
І вяд.: Андрэй Грыгор’еў (эстрадная студыя “Забава”). “Птица счастья”.
ІІ вяд.: Анжаліка Валансевіч.“Best”.
І вяд.: Аляксей Шмырко.“Вместе”.
ІІ вяд.: Юлія. “Марыя Магдалена”.
І вяд.: Алена Лапцева (эстрадная студыя “Забава”). “Один на свете”.
ІІ вяд. Таццяна Вайтовіч (эстрадная студыя “Забава). “Любовь, как ветер”.
І вяд.: Брэйк-данс-компані “Соут парк”, шоу-група “Адрэналін-Джанкі”. “Танцавальны калейдаскоп”.
ІІ вяд.: Зоя Паўлава, удзельнікі эстраднай студыі “Забава”. “Этот мир придуман не нами”.

Фінал

У выкананні Аляксандра Звяровіча, Ірыны Стральцовай, усіх удзельнікаў праграмы гучыць песня “Все мы — братья”. На апошнім куплеце запальваюцца піратэхнічныя фантаны. Гучыць развітальны тэкст вядучых:

І вяд.: Запалілі мы агні свята,

Каб асвяцілася наша хата.

Хай палаюць іскрынкі ў ночы,

Хай засвецяцца радасцю вочы.

ІІ вяд.: Мы другі фестывальны дзень завяршаем,

Вам здароўя і шчасця жадаем!

І вяд.: Зычым удачы, святла і цяпла,

Каб беды-нягоды згарэлі датла!

І вяд. Няхай вам сонца смяецца,

Няхай вам усё удаецца!

ІІ вяд.: Жадаем часцей усміхацца,

Свята новага дачакацца!

Усе (разам): Да новых фестывальных сустрэч!

Святочны феерверк.
У час феерверка ў выкананні ўсіх удзельнікаў праграмы гучаць песні: “Талака”, “Все цветы июня”, “Белая Русь”. 

Сцэнарый падрыхтавала
Ірына МІКЛАШЭВІЧ