Падчас мерапрыемства адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў названых фондаў за 2016 — 2017 гады і канцэрт, будзе працаваць выстава навуковых і творчых дасягненняў.
У цырымоніі ўзнагароджання разам з намеснікам Прэм’ер-міністра Васілём Жарко возьмуць удзел міністры культуры і адукацыі Барыс Святлоў ды Ігар Карпенка. Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства — і сённяшнія старшыні спецыяльных фондаў Кацярына Дулава, Сяргей Абламейка, і тыя, хто кіраваў гэтымі фондамі ў розныя гады; а таксама — лаўрэаты фондаў, што адбыліся ў прафесіі, і педагогі, якія зрабілі важкі ўнёсак у развіццё таленавітай ды адоранай моладзі.
На выставе будуць прадстаўлены сацыяльна значныя праекты агульнарэспубліканскага значэння з удзелам студэнтаў і выкладчыкаў Акадэмій мастацтваў і музыкі. Сярод аўтараў работ — майстры выяўленчага мастацтва Алеся Скарабагатая, Ганна Конанава, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аўтар манумента “Брама памяці” ў Трасцянцы Канстанцін Касцючэнка і іншыя. Маладыя вучоныя прэзентуюць на выставе свае дасягненні і ўзнагароды ў галіне дакладных дысцыплін.
У канцэрце возьмуць удзел юныя таленты і ўжо знакамітыя артысты: Аляксандр Данілаў, Міхаіл Радунскі, салісты ансамбля “Універсум” і ансамбля Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Перліна ды іншыя.