Сольны канцэрт у Мінску і sold out

№ 20 (1303) 20.05.2017 - 26.05.2017 г

31 мая ў рэстаране-бровары «Друзья» адбудзецца першы з 2008 года сольны канцэрт гурта «Крамбамбуля» ў Мінску. У праграме «Піраты Камсамольскага возера» прагучаць лепшыя песні з усіх альбомаў калектыва. Цікава, што за тыдзень навіны пра гэты канцэрт з'яўляліся не аднойчы.

/i/content/pi/cult/638/14183/krambambula-piraty-afisha.jpgТак, за першую гадзіну пасля старту прададзена 500 з 800 білетаў на канцэрт, а на час моманту здачы нумара ў друк паведамлялася пра “sold out”  на гэтае шоу.

Гурт «Крамбамбуля» быў заснаваны ў 2002 годзе, як забаўляльны сайд-праект Лявона Вольскага. Калектыў вядомы па хітах «Абсэнт», «Госці», «Турысты», «Каб мы калі каму чаго». На рахунку «Крамбамбулі» шэсць студыйных альбомаў, апошні з якіх – «Чырвоны штраль» – выйшаў у 2015 годзе.

Сучасны склад: Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (вакал, гітара), Павел Аракелян (вакал, саксафон), Андрэй Якубчык (вакал, труба), Алесь-Францішак Мышкевіч (вакал, бас-гітара), Павел Мамонаў (бубны).