Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Стол” у дзеянні: беларусы ў Венецыі
11 мая, у разгар прэв’ю самай прэстыжнай выставы сучаснага мастацтва свету 57-га Венецыянскага біенале, адкрыецца Нацыянальны павільён Рэспублікі Беларусь.
Прафесіяналізм і адказнасць
З 3 па 6 мая ў сталіцы ладзілася XXI Міжнародная спецыялізаваная выстава “СМІ ў Беларусі”. На афіцыйным адкрыцці маштабнага форуму міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч нагадала, што ў краіне зараз дзейнічае больш за 1,6 тысячы нацыянальных друкаваных медыя і транслюецца больш за 270 тэлепраграм, што пацвярджае: “Беларусь — адкрытая інфармацыйная прастора, куды імкнуцца шматлікія медыйныя плыні”.
Міжнародны пітчынг: тэст і для нашай кінаіндустрыі
Адсутнасць фонду кіно, інстытута прадзюсавання, грантаў на прасоўванне фільмаў… Паездка маладых беларускіх кінематаграфістаў на Міжнародны кінафестываль у Вільнюс на “Meeting Point — Vilnius” выявіла не толькі патэнцыял айчыннай дакументалістыкі, але шэраг праблем роднай кінаіндустрыі. Тое, што распачыналася як станоўчая справаздача з паспяховага выступлення пяці маладых кінарэжысёраў і дзвюх прадзюсарак на міжнароднай канферэнцыі, вылілася ў праблемны артыкул, які зноў актуалізуе пытанне: а ці ёсць у нас тая самая кінаіндустрыя і што трэба зрабіць, каб яна нарэшце з’явілася?
Пра “плазму”, трох чалавек і таксістаў
Ці ўсё ладна ў навучальных установах, дзе робяць першыя крокі на дарозе да пачатковай музычнай адукацыі тыя, каго, можа, чакае вялікая артыстычная будучыня? З пункту гледжання тых, хто гэтых самых патэнцыйных “рознераў” ды “саладух” гадуе. “К” паспрабавала з дапамогай дзеючых музыкантаў вядомых калектываў, якiя да таго ж яшчэ і выкладчыкамі з’яўляюцца ў згаданых вышэй установах, кінуць на іх два погляды. Сёння гаворым з Андрэем ЯКУБЧЫКАМ, трубачом гуртоў “Крамбамбуля” (іх канцэрт з праграмай "Піраты Камсамольскага возера" адбудзецца 31 мая ў рэстаране-бровары "Друзья", “Jazz-Мяss”, “Superbullz”, “Chiefs Band”, выкладчык музычнага аддзялення Лагойскай дзіцячай школы мастацтваў (клас трубы), і Ірынай КЛІМЕНКА, клавішніцай гурта “Naka”, выкладчыцай фартэпіяна на класічным аддзяленні Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 18 горада Мінска.
Ісці ў народ ці не?
Да добрага хутка прызвычайваешся, прымаеш яго як дадзенасць і пачынаеш цаніць толькі тады, калі яно знікае. Ужо шэсць гадоў сталічная плошча Якуба Коласа скарыстоўваецца як пляцоўка, дзе дэманструюцца рэпрадукцыі мастацкіх твораў. “Гасцявалі” там Казімір Малевіч і Марк Шагал, Мікалай Селяшчук і Вялянцін Губараў. Была тут і групавая выстава — рэпрадукцыі твораў 16-ці сучасных беларускіх мастакоў.
Якія сакрэты Францыска Скарыны?
Міфы не нараджаюцца — міфы сёння ствараюцца людзьмі. Не так даўно намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь СУША прапанаваў свой міф, — ці, лепш сказаць, навуковую гіпотэзу, — які непасрэдна датычыць нашага знакамітага першадрукара Францыска Скарыны. “К” пагутарыла з даследчыкам і даведалася пра слыннага палачаніна шмат цікавага.
Калі Паліна — самая галоўная
Даўно мы не былі ў Слуцкім раёне. А дарэмна. Менавіта тут у свой час былі дасягнутыя ці не першыя ў краіне пераканаўчыя вынікі ў аказанні платных паслуг, у наладжванні маладзёжнага адпачынку і дыскатэчнага руху. Карацей, едзем у край слуцкіх паясоў ды працавітых людзей.
Як вёска мастакоў апынулася ў закінутай крэпасці
Іосіф КАПЕЛЯН — вядомы беларуска-ізраільскі мастак. У гады СССР ім было аформлена больш за 130 кніг, на творчым рахунку — звыш 40 персанальных і каля 240 групавых выстаў, яго работы знаходзяцца ў мастацкіх музеях Беларусі, Польшчы, Украіны, Расіі, Татарстана, Ізраіля, Азербайджана, Удмуртыі, Харватыі. Днямі Капелян прыехаў на адкрыццё двух сваіх персанальных выстаў у Беларусь — у Мінску і яго родным Бабруйску. Але напярэдадні мы сустрэліся з мастаком у горадзе Нетанія (Ізраіль), дзе ён шмат гадоў жыве са сваёй музай — жонкай Таццянай.
“Пёс Рыжы”: зноў “пра вайну”?
Новы фільм пра вайну — так можна сцісла сказаць пра беларускую стужку “Пёс Рыжы”, паказ якой у кінатэатрах запланаваны на восень.
Пра ”Аркестр-шоу”, эка-рандэву і чырвоную тусоўку
На запыт ”Самы юны чытач?” інтэрнэт паслужліва адказаў: Раман Бадоі з Аранбурга. Яму паўтара года. А чытаць хлопчыка навучыла бабуля — колішняя выкладчыца пачатковых класаў. Адпаведнай інфармацыі па Беларусі камп’ютар не выдае. Вядома толькі, што далёка не кожны першакласнік мае хоць які чытацкі досвед, бо не кожнаму, відаць, шанцуе з руплівай бабуляй. Такі вучань, як падаецца, не надта паспяшаецца стаць рэгулярным наведвальнікам бібліятэкі. А шкада.
"Кейс" Хрусталёва
Існуе стэрэатып: тэлепраграмы пра культуру — не з ліку самых цікавых. Так, яны сацыяльна значныя, але, памятаецца, у колішнім праекце “Страсці па культуры” страсці былі часцяком хіба ў назве. А вось нядзельны выпуск ток-шоу Ягора ХРУСТАЛЁВА “Што адбываецца” на канале “РТР-Беларусь”, прысвечаны скандалу паміж кампазітарам Эдуардам Ханком і выканаўцамі яго песень, выдаўся на дзіва гарачым. Дык мо нешта змянілася і ў самой парадыгме падачы культурнай тэматыкі, спыталася “К” у вядомага тэлежурналіста і прадзюсара на пачатку гэтага інтэрв’ю…
Рух ажылай прасторы
Што змянілася ў сталіцы ды іншых гарадах Беларусі дзякуючы развіццю вулічнага руху? Напярэдадні адкрыцця разважаем пра гэта з арт-дырэктарам Мінскага форуму вулічных тэатраў Уладзімірам ГАЛАКОМ, яго памочніцай Таццянай ЯНУКОВІЧ і дырэктарам па развіцці Маргарытай КОРЗУН.
Падарунак першага настаўніка
Першы настаўнік — гэта асаблівы чалавек, які адкрывае нам дзверы ў новы і часта загадкавы свет. Ён здольны запаліць цікавасць і жаданне спазнаць яго, знайсці ў ім сваё месца. Так, у студыйнай адукацыі Бабруйска сярод многіх імёнаў выкладчыкаў вылучаюцца, дзякуючы памяці сваіх вучняў, Яўген Ермалкевіч і Барыс Бяляеў. Іх дзейнасць стала тым вытокам, што насычае мастацкае жыццё роднага горада і адбілася яркімі імёнамі ў культуры Беларусі і працягвае прыносіць плён да гэтага дня ў выглядзе новых творчых дасягненняў вучняў. І яны з цеплынёй і ўдзячнасцю ўзгадваюць сваіх першых настаўнікаў.
Ён хацеў упрыгожыць Слонім
У апошні дзень красавіка трагічна загінуў адзін з таленавітых людзей Слоніма — скульптар Леанід Богдан.
“Збірайце і захоўвайце для гісторыі”
Улетку 1942 года, калі фашысцкія полчышчы рваліся да Сталінграда, а савецкія войскі вялі кровапралітныя абарончыя баі, у Маскве Цэнтральны Камітэт КП(б)Б прымае рашэнне аб стварэнні Камісіі па гісторыі Айчыннай вайны для збору, сістэматызацыі, захоўвання і прапаганды дакументаў па гісторыі вайны. Узначаліў Камісію сакратар ЦК КП(б)Б Цімафей Гарбуноў. У склад яе ўвайшлі гісторык Іван Краўчанка, намеснік начальніка Беларускага штаба партызанскага руху Іван Крупеня, пісьменнік Міхась Лынькоў, сакратар ЦК КП(б)Б Уладзімір Малін, сакратар ЦК ЛКСМБ Сяргей Прытыцкі, начальнік упраўлення культпрасветустаноў СНК БССР Еўдакія Уралава. Непасрэдную работу па зборы матэрыялаў вялі навуковыя супрацоўнікі пад кіраўніцтвам адказнага сакратара Камісіі Васіля Стальнова, у далейшым першага дырэктара Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Капітан “Таццяна”, або Ас з гомельскай вуліцы Партовай
У ціхім цэнтры Гомеля на нічым не характэрнай пяціпавярхоўцы вісіць мемарыяльная шыльда, якую не адразу і заўважыш. Але калі вы дапытлівы і прачытаеце тое, што на гэтай шыльдзе напісана, то, хутчэй за ўсё, не адразу паверыце сваім вачам і перачытаеце надпіс яшчэ раз. А калі вам неабыякавая наша гісторыя, то, можа, зазірнеце ў энцыклапедыю. “У гэтым доме жыў Сярогін Васіль Георгіевіч. Герой Савецкага Саюза, лётчык палка “Нармандыя — Нёман”, ганаровы грамадзянін горада Парыжа”. Так, ганаровы грамадзянін Парыжа жыў не на Елісейскіх палях, не на Манмартры або Манпарнасе, а на вуліцы Партовай у беларускім абласным цэнтры.
Парабалічны компас лёсу
“К” заканчвае расповед пра знакамітага скульптара, народнага мастака Беларусі Сяргея Селіханава.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»