Парадак конкурсаў

№ 11 (1294) 18.03.2017 - 24.03.2017 г

Зацверджаны інструкцыі аб парадку арганізацыі і правядзенні Рэспубліканскага адкрытага конкурсу вакалістаў імя Станіслава Манюшкі і Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў фартэпіяннай музыкі.

Што да першага конкурсу, мэта якога падтрымка таленавітай моладзі, папулярызацыя акадэмічнага вакальнага выканальніцкага мастацтва ў нашай краіне, узбагачэнне нацыянальнай культуры перадавым міжнародным вопытам, то ў ім могуць прымаць удзел навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры, гімназій-каледжаў мастацтваў абласцей і сталіцы, выпускнікі вышэйназваных устаноў да 23 гадоў, а таксама могуць быць запрошаны прадстаўнікі замежных краін. Ён складаецца з двух этапаў і праводзіцца па дзвюх намінацыях: “Акадэмічны вакал: жанчыны” і “Акадэмічны вакал: мужчыны”.

У Рэспубліканскім адкрытым конкурсе выканаўцаў фартэпіяннай музыкі могуць прымаць удзел навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры, гімназій-каледжаў мастацтваў абласцей і Мінска, а таксама могуць быць запрошаны прадстаўнікі замежных краін.

З тэкстамі інструкцый можна пазнаёміцца на сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.