Узнагароды

№ 10 (1293) 11.03.2017 - 17.03.2017 г

Прадстаўнікі Ватыкана ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 сакавіка, паведамляе прэс-служба беларускага Лідара.

 

За значны асабісты ўклад у развіццё культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ватыканам ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны Апостальскі нунцый ва Украіне, Апостальскі нунцый у Беларусі (2011 — 2015 гады) Клаўдзіа Гуджэроці і дырэктар установы “Музеі Ватыкана“ Антоніа Паалучы.