Ордэнам Францыска Скарыны адзначаны галоўны мастак Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы Барыс Герлаван, артыстка хору вышэйшай катэгорыі Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча Валянціна Крыловіч, дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь Леў Лях.
Сярод адзначаных медалём “За працоўныя заслугі” — вядучыя майстры сцэны Нацыянальнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі Андрэй Глушко і Наталля Тамела.
Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны выкладчык цыклавой камісіі струнна-смычковых інструментаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Эдуард Кучынскі і кіраўнік, балетмайстар Заслужанага аматарскага калектыву Беларусі ансамбля танца “Равеснік” Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў Таццяна Семчанка.
Ганаровае званне “Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь” прысвоена кінарэжысёру вышэйшай катэгорыі студыі “Летапіс” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Анатолю Алаю.
Паводле інфармацыі Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь