Міжнародны аспект

№ 5 (1288) 04.02.2017 - 10.02.2017 г


/i/content/pi/cult/623/13860/3-1.jpg30 студзеня ў сталічнай галерэі “Універсітэт культуры” адкрылася выстава, прымеркаваная да 38-й гадавіны перамогі Ісламскай рэвалюцыі ў Іране. У мастацкай экспазіцыі — больш за сто арыгінальных твораў ткацтва, жывапісу, каліграфіі, мініяцюры, керамікі і драўлянай скульптуры. Падчас цырымоніі адкрыцця выставы прайшоў майстар-клас, дзе можна было даведацца пра тонкасці стварэння ўнікальных мастацкіх работ.

1 лютага ў Ізраільскім культурным цэнтры пры Пасольстве Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь прайшоў творчы вечар, прысвечаны 130-годдзю класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі. Арганізатарам імпрэзы выступіў Дзяржаўны літаратурны мемарыяльны музей Янкі Купалы. Такі жэст — даніна сяброўству паміж літаратарамі і народамі. Выстава “Сад вашых песень”, прэзентаваная на мерапрыемстве, у снежні 2015 года была прадстаўлена ў ізраільскім горадзе Ашдод, калі ў гонар Купалы быў адкрыты памятны знак.
Аўтар: Аліна САЎЧАНКА
журналіст
Аўтар: Юрый КАРПЕНКА
адказны сакратар рэдакцыйна-выдавецкай установы "Культура і мастацтва"