Альянс навукоўцаў і дыпламатаў

№ 3 (1286) 21.01.2017 - 28.01.2017 г

Пасля прыняцця Кодэкса аб культуры дзейнасць па вяртанні вывезеных па-за межы краіны культурных каштоўнасцяў, якая вядзецца ад першых месяцаў беларускай незалежнасці, набудзе больш сістэмны характар. Пастановай Савета міністраў ад 13 студзеня пры ўрадзе створана камісія па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы абарот тых скарбаў нашай культуры, што апынуліся ў іншых краінах.

Яе сустаршынямі прызначаны намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Валянцін Рыбакоў і намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко. Таксама ў склад камісіі ўвайшлі старшыня Беларускага фонду культуры Уладзімір Гілеп, знакаміты даследчык Адам Мальдзіс, намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, намеснік міністра фінансаў Юрый Сільвестраў, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Лакотка, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Зміцер Яцэвіч і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі — начальнік упраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва МЗС Вадзім Пісарэвіч.

На думку многіх спецыялістаў, галоўным вынікам стварэння камісіі стане міжведамасная каардынацыя высілкаў па вяртанні культурных каштоўнасцяў, якія сёння ажыццяўляюць самыя розныя ўстановы ды арганізацыі, а таксама наладжвання больш шчыльнага супрацоўніцтва паміж імі. І сапраўды, для рашэння няпростых задач у гэтай сферы ў большасці выпадкаў патрэбны комплексны падыход, які прадугледжвае ўдзел навукоўцаў, дыпламатаў, прадстаўнікоў розных органаў дзяржаўнага кіравання...

Аўтар: Ілья СВІРЫН
Галоўны рэдактар газеты "Культура"