Вострасюжэтны фільм да 100-годдзя міліцыі...

№ 3 (1286) 21.01.2017 - 28.01.2017 г

“Сляды на вадзе”—- так называецца новая поўнаметражная стужка Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Яе прэм’ера адбудзецца 21 лютага ў сталічным кінатэатры “Масква”. А ўжо з 23 лютага яе можна будзе пабачыць у кінатэатрах па ўсёй краіне.

Карціна зроблена па замове Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Над ёй працавали рэжысёр Александр Анісімаў і аператар Дзмітрый Рудзь па сцэнарыі, створаным Андрэем Жытковым і Андрэем Голубевым пры ўдзеле Мікалая Ільінскага.

Кінапраект перамог на адкрытым рэспубліканскім конкурсе, які праводзіўся Міністэрствам культуры ў 2015 годзе. Гэта стужка знята на аснове рамана “Пры надзвычайнай сітуацыі — знішчыць“ прафесара, доктара гістарычных навук, палкоўніка міліцыі ў адстаўцы Мікалая Ільінскага — мастацкай рэканструкцыі рэальных падзей першых пасляваенных гадоў і змагання беларускай міліцыі з бандытызмам.

У стужцы, трэйлер якой даступны ў інтэрнэце, здымаліся беларускія акцёры Арцём Курань, Пётр Юрчанкоў, Вераніка Пляшкевіч, Таццяна Чардынцава, Сяргей Юрэвіч ды іншыя артысты.

Паводле прэс-рэлізу Міністэрства культуры