Карціна зроблена па замове Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Над ёй працавали рэжысёр Александр Анісімаў і аператар Дзмітрый Рудзь па сцэнарыі, створаным Андрэем Жытковым і Андрэем Голубевым пры ўдзеле Мікалая Ільінскага.
Кінапраект перамог на адкрытым рэспубліканскім конкурсе, які праводзіўся Міністэрствам культуры ў 2015 годзе. Гэта стужка знята на аснове рамана “Пры надзвычайнай сітуацыі — знішчыць“ прафесара, доктара гістарычных навук, палкоўніка міліцыі ў адстаўцы Мікалая Ільінскага — мастацкай рэканструкцыі рэальных падзей першых пасляваенных гадоў і змагання беларускай міліцыі з бандытызмам.
У стужцы, трэйлер якой даступны ў інтэрнэце, здымаліся беларускія акцёры Арцём Курань, Пётр Юрчанкоў, Вераніка Пляшкевіч, Таццяна Чардынцава, Сяргей Юрэвіч ды іншыя артысты.
Паводле прэс-рэлізу Міністэрства культуры