Дапоўніць і змяніць

№ 3 (1286) 21.01.2017 - 28.01.2017 г

На падставе пункта 3 артыкула 207, пункта 2 артыкула 208 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, пункта 2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2004 г. № 913 “Аб парадку стварэння ўнітарных прадпрыемстваў, устаноў, маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, іх рэарганізацыі і ліквідацыі і прызнанні згубіўшымі сілу некаторых пастанаўленняў Урада Рэспублікі Беларусь” міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў падпісаў загад №11 ад 16 студзеня 2017 года “Аб некаторых пытаннях класіфікацыі фільмаў, вядзення Дзяржаўнага рэгістра фільмаў і ўнясенні дапаўненняў і змянення ў статут дзяржаўнай установы адукацыі “Інстытут культуры Беларусі”.

Ім ён упаўнаважыў з 03.02.2017 дзяржаўную ўстанову адукацыі “Інстытут культуры Беларусі” на ажыццяўленне класіфікацыі фільмаў; фарміраванне і вядзенне Дзяржаўнага рэгістра фільмаў; размяшчэнне звестак, якія змяшчаюцца ў Дзяржаўным рэгістры фільмаў, у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.