“Бела-тон”: лідары вызначаны

№ 1 (1284) 07.01.2017 - 13.01.2017 г

21 снежня 2016 года падведзены вынікі Рэспубліканскага конкурсу на лепшую сучасную эстрадную песню аб Беларусі “Бела-тон”.

Конкурс праводзiўся ў мэтах адраджэння, развіцця, папулярызацыі лепшых традыцый і дасягненняў музычнага мастацтва, далучэння да яго шырокіх слаёў грамадства; паказу дасягненняў у галіне музычнага мастацтва; выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, павышэння ўзроўню выканальніцкага майстэрства.

Арганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Белтэлерадыёкампанія, дзяржаўная тэатральна-відовішчная ўстанова “Маладзёжны тэатр эстрады”, грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз кампазітараў”, грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

На конкурс былі прадстаўлены песні патрыятычнай накіраванасці, прызначаныя для сольнага ці калектыўнага выканання.

Па выніках першага адборачнага этапу для разгляду на другім фінальным этапе былі вылучаны наступныя песні:

1. “Беларуска я”, музыка і словы Сяргея Білагі.

2. “За Беларусь у адказе”, музыка і словы Сяргея Білагі.

3. “Вяртанне”, музыка Канстанціна Герашчанкі, словы Рыгора Ліхтаровіча.

4. “Я застаюся тут”, музыка Канстанціна Герашчанкі, словы Канстанціна Цыбульскага.

5. “Я — Беларусачка”, музыка Алены Дземух, словы Марыі Марачавай.

6. “Я  — Беларусь”, музыка Аркадзя Кірылава, словы Уладзіміра Ермаковіча.

7. “Няхай імя тваё свяціцца, Беларусь”, музыка Валерыя Кручкова, словы Янкі Насуты.

8. “Зямля пад белымі крыламі”, музыка і словы Ірыны Кулагінай.

9. “Дзяржава-Беларусь”, музыка Сяргея Новікава, словы Канстанціна Нілава.

10. “Я ганаруся тым, што я беларус!”, музыка Яўгенія Блінова, словы Арцёма Сіліцкага.

11. “Бусел”, музыка Алега Петкуна, словы Таццяны Клімовіч, Алены Янкоўскай.

12. “Беларусяняты”, музыка Алега Петкуна, словы Таццяны Клімовіч, Алены Янкоўскай.

13. “Віцебск — горад каля ракі”, музыка і словы Вадзіма Пухава.

14. “Віцебск, ты і я”, музыка і словы Вадзіма Пухава.

15. “Песню заспявае Беларусь”, музыка Аляксандра Сухарава, словы Вольгі Осіпавай.

16. “Прысвячэнне”, музыка Аляксандра Сухарава, словы Вольгі Осіпавай.

17. “Памяць”, музыка Аляксандра Сухарава, словы Вольгі Осіпавай.

18. “Святой Беларусі зямля”, музыка Яўгена Хаменкі, словы Канстанціна Цыбульскага.

19. “Зямля бацькоў”, музыка Валерыя Іванова, словы Канстанціна Цыбульскага.

20. “Гэты новы свет” (“Гэты новы свет — мая Беларусь”), музыка і словы Яўгеніі Шкялёнак.

21. “Беларусь, словы мае нягучныя прымі”, музыка Андрэя Лабчэўскага, словы Вольгі Залескай.

Ацэнку прадстаўленых песень і выбар пераможцаў ажыццяўляла журы конкурсу на чале са старшынёй журы Елісенкавым Алегам Мікалаевічам — дацэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, членам Беларускага саюза кампазітараў, заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Па рашэнні журы: першае месца атрымала песня “Гэты новы свет” (“Гэты новы свет — мая Беларусь”), музыка і словы Яўгеніі Шкялёнак; другое месца — песня “Песню заспявае Беларусь”, музыка Аляксандра Сухарава, словы Вольгі Осіпавай; трэцяе месца — песня “За Беларусь у адказе”, музыка і словы Сяргея Білагі.

Пераможцам конкурсу ўручаюцца спецыяльныя дыпломы конкурсу і ўстанаўліваецца грашовая прэмія ў памерах: аўтар музыкі — 80 базавых велiчынь; аўтар слоў — 80 базавых велiчынь; другое месца: аўтар музыкі — 60 базавых велiчынь; аўтар слоў — 60 базавых велiчынь; трэцяе месца: аўтар музыкі — 50 базавых велiчынь; аўтар слоў — 50 базавых велiчынь. У выпадку, калі аўтар музыкі з’яўляецца і аўтарам слоў, прэмія сумуецца (за музыку і за словы).

Журы конкурсу таксама рэкамендавала Міністэрству культуры набыць песні, якія ўвайшлі ў фінал конкурсу. Іх аўтарам і выканаўцам будзе прапанаваны ўдзел у гала-канцэрце патрыятычнай песні ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі) у 2017 годзе.