Выступаючы на навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей у час акцыі “Нашы дзеці” ў Палацы Рэспублікі, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што мы жывём на цудоўнай, шчодрай зямлі і нам ёсць чым ганарыцца. “У нас вялікая і слаўная гісторыя, багатая культура, прыгожая прырода. Але самае галоўнае — гэта шчырыя і працавітыя людзі, — сказаў ён. — Многія пакаленні беларусаў абжывалі нашу зямлю, бераглі яе і абаранялі. Яны будавалі фабрыкі і заводы, на якіх працуюць вашы бацькі. Яны глядзелі ў будучыню. І нам з вамі трэба як мага далей зірнуць у будучыню нашай Беларусі. Менавіта ад вас будзе залежаць, як будзе выглядаць наша зямля і якой стане краіна праз 20, 30 або 50 гадоў”.
Дзяцінства і юнацтва — гэта вельмі важная пара ў жыцці чалавека, калі ў кожнага ёсць магчымасць навучыцца чамусьці новаму. “Вы можаце асвоіць любімы від спорту, можаце стаць добрымі музыкантамі, займацца выяўленчым мастацтвам, спасцігаць любы напрамак культуры ў нашай краіне. Педагогі навучаць вас усяму таму, што вы хочаце асвоіць. Мы, дарослыя, заўсёды дапаможам вам ва ўсіх добрых пачынаннях”, — запэўніў Кіраўнік дзяржавы.
Фота Мікалая ПЯТРОВА, БелТА