Культурная сталіца: Маладзечна — Бабруйск

№ 51 (1281) 17.12.2016 - 23.12.2016 г

Завяршэнне Года культуры і цырымонію перадач ы статусу “Культурная сталіца Беларусі” гораду Бабруйску адзначалі ў пятніцу ў Маладзечне — сёлетнім ганаровым носьбіце гэтага звання.

/i/content/pi/cult/617/13714/2-1.jpgУрачыстыя мерапрыемствы пачаліся а 17-й з адкрыцця выставы партрэтаў ад фатографа Юрыя Іванова “Творцы” ў холе Палаца культуры Маладзечна. У хуткім часе пачалася і канцэртная праграма, падрыхтаваная артыстамі, якія жывуць у Маладзечне, родам адсюль ці неяк паяднаныя з горадам. Адкрыў яе міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.

Аддзяленне “Культурная сталіца вітае гасцей” пачалося з выступлення Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя Міхаіла Агінскага пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Рыгора Сарокі. Працягнуўся вечар нумарамі саліста Маладзёжнага тэатра эстрады Дзмітрыя Сяргеева і аlligri-квартэта Мінскага Дзяржаўнага каледжа мастацтваў, заслужанага аматарскага калектыву краіны ансамбля песні і танца “Спадчына”, ганаровага грамадзяніна Маладзечанскага раёна, заслужанага дзеяча мастацтваў Алега Елісеенкава ды многіх іншых.

Цырымонію перадачы эстафеты акцыі “Культурная сталіца Беларусі” правялі прадстаўнікі кіраўніцтва Маладзечанскага і Бабруйскага райвыканкамаў. А пасля ўсю ўвагу аўдыторыі захапіў Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча, народныя артысты Беларусі Ядзвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, арт-група “Беларусы”, заслужаны калектыў краіны Дзяржаўны ансамбль танца, Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры”…

Мінск — Маладзечна — Мінск 

Фота аўтара

Аўтар: Аліна САЎЧАНКА
журналіст