Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Выбар музеяў: абмен ці “векавы” дэпазіт?
Разам з сусветнай супольнасцю Беларусь сустракае Міжнародны дзень музеяў. Сёлета ён пройдзе пад дэвізам “Музей як сродак сацыяльных змен і развіцця”. Акурат пра гэтыя змены і трансфармацыі ў нашай краіне ішла гаворка на прэс-канферэнцыі, якая напярэдадні прафесійнага дня адбылася ў Нацыянальным прэс-цэнтры. Прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і дырэктары вядучых музеяў рэспублікі распавялі не толькі пра ўласныя найбліжэйшыя праекты і перспектыўныя планы, але абазначылі шэраг актуальных праблем і задач гэтых устаноў.
Вязь усходняга чакана ў блакіце васількоў
Вялікія геаграфічныя адлегласці паміж Беларуссю і Таджыкістанам не замінаюць культурам абедзвюх дзяржаў узаемадзейнічаць, захоўваючы і памнажаючы добрыя традыцыі. Тыдні беларускай літаратуры ў Таджыкістане і таджыкскай літаратуры ў Беларусі, Дні Мінска ў Душанбэ, Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан... За гады плённага супрацоўніцтва нашы народы звязала шмат падобных нітачак, з якіх выткалася моцнае палатно сяброўства. 13 — 17 мая гэта яшчэ раз засведчылі Дні культуры Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь, сапраўды ўзбагаціўшы прахалодную славянскую вясну промнямі ўсходняга сонца.
Філасофскі выхад у “Свет...”
За адзін вечар Беларускі балет паказаў адразу тры прэм’еры. Класічная “Пахіта”, створаная Марыусам Пеціпа (1881), суседнічала з “Палавецкімі скокамі” ў версіі Міхаіла Фокіна, прызначанай для першых “Рускіх сезонаў” у Парыжы (1909). Прычым абедзве гэтыя пастаноўкі ажыццявіў на нашай сцэне Павел Сталінскі з Санкт-Пецярбурга. Да іх далучылася мініяцюра “Свет не канчаецца ля дзвярэй дома” маладога харэографа Раду Паклітару — колішняга выпускніка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па класе прафесара Валянціна Елізар’ева. Разам з “Кармэн-сюітай” самога В.Елізар’ева (1974), якая ўсе гэтыя гады не сыходзіць са сцэны, яны адлюстравалі эвалюцыю харэаграфічнага мастацтва за апошнія сто з лішкам гадоў, склаўшы гэткі “парад” нашчадкаў піцерскай балетмайстарскай школы. А разам з імі — і “парад” артыстаў нашай трупы. Чым не нагода для роздуму?
І народ адгукнуўся!
15 мая 1888 года ў Магілёве быў адкрыты тэатр, пабудаваны на сродкі гараджан
Баль народаў пад туш аркестра
Усебеларускі фестываль нацыянальных культур ніколі не абыходзіўся без прыемных неспадзяванак. Вось і сёлетні, сёмы па ліку, не стане выключэннем: у заключных мерапрыемствах фэсту, што пройдзе ў Гродне 13 — 15 чэрвеня, дэбютуюць… беларускія індусы, балгары, эстонцы. Па словах галоўнага рэжысёра свята Уладзіміра Сяргейчыка, сярод прадстаўнікоў усіх нацыянальнасцей, якія цяпер жывуць у нашай краіне, нямала талентаў.
Два ключы да сэрца Петрыкаўшчыны
Там, дзе тчэ свае хуткаплынныя ўзоры паўнаводная Прыпяць, у атачэнні шматлікіх азёраў і затокаў цэнтральнай часткі беларускага Палесся квітнее Петрыкаўскі раён. Гасцей рэгіён сустракае заліўнымі лугамі, векавымі лясамі і верхавымі балотамі, многія з якіх запаведныя. Прыродную адметнасць гэтай зямлі цэняць не толькі айчынныя, але і замежныя турысты. Пасуе маляўнічасці прыроды і знешні выгляд устаноў культуры рэгіёна. Амаль ля кожнага клуба ці бібліятэкі — альпійскія горкі, густоўна аформленыя клумбы, арыгінальныя скульптурныя кампазіцыі. Вонкавая эстэтыка як вынік памкнення мясцовых культасветработнікаў узбагаціць прыгожым жыццё гараджан і вяскоўцаў. А на гербе Петрыкава ззяюць два ключы, сімволіку якіх мясцовыя жыхары цяпер тлумачаць так: толькі мудрасць сталых і энергія маладых змогуць адамкнуць браму новай культурнай эпохі краю. Таму работа з моладдзю — адзін з асноўных накірункаў развіцця раёна.
Фаліянт рэкордаў, або “Дзіўныя” з галавы да пят
Ці ведаеце вы, што ў беларускай вёсцы Пархімаўка 73-гадовая ўдава Ганна Іванаўна Матысік трымае трохрогую казу, якая дае гаючае малако? Або пра тое, што ў нашых лясах знічтажае насякомых-шкоднікаў жоўтагаловы каралёк вагой ад трох да пяці грамаў, якога называюць “паўночным калібры”? Тады, мусіць, чулі пра знакамітага падпалкоўніка міліцыі сілача Вячаслава Харанеку, які ўстанавіў 127 сусветных і нацыянальных рэкордаў?.. Калі не давялося дазнацца пра гэта раней, тады ахвотна знаёмім з выданнем-скарбонкай, дзе фіксуюцца незвычайныя факты і дасягненні нашых суайчыннікаў, — Кнігай рэкордаў Расіі, краін СНД і Балтыі “Дзіва”. Сёлета свет пабачыць шостае выданне своеасаблівага аналага знакамітай Кнігі рэкордаў Гінеса, у якім беларусы зусім не сціпла абяцаюць паказаць, што таксама “не лыкам шыты”.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»