Вынікі сумеснай калегіі

№ 50 (1280) 10.12.2016 - 16.12.2016 г

Пытанні, звязаныя з развіццём супрацоўніцтва ў сферы кінематаграфіі ў 2017 — 2020 гадах былі ўсебакова абмеркаваны 3 снежня 2016 года на сумесным пасяджэнні калегій міністэрстваў культуры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі “на палях” V Санкт-Пецярбургскага міжнароднага культурнага форуму.

У мерапрыемстве з беларускага боку ўзялі ўдзел міністр культуры Барыс Святлоў, першы намеснік міністра Ірына Дрыга, члены калегіі — рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, генеральны дырэктар Беларускай дзяржаўнай філармоніі Аляксандр Гарбар, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў, старшыня Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Наталля Аўдзеева, а таксама генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Ігар Поршнеў і старшыня Беларускага саюза кінематаграфістаў Віктар Васільеў.

Ірына Дрыга адзначыла, што на дзяржаўным узроўні маецца станоўчы вопыт сумеснай вытворчасці і пракату сумесных фільмаў пад патранатам і па даручэннях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (кінапраекты “У жніўні 44-га...” і “Брэсцкая крэпасць”), супрацоўніцтва па пытаннях аўдыявізуальнай сферы у рамках рашэнняў Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы, Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Стабільна ажыццяўляецца супрацоўніцтва беларускіх дзяржаўных вытворцаў фільмаў з Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыяй Саюзнай дзяржавы. Прапрацоўваецца магчымасць рэалізацыі кінапраекта “Спадар “Не”, прысвечанага міністру замежных спраў СССР, старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Андрэю Грамыку.

Напрацаваны падыходы і практыка паспяховай рэалізацыі беларуска-расійскіх кінапраектаў на недзяржаўным узроўні. Фільмы, створаныя ў Рэспубліцы Беларусь, стала ўдзельнічаюць у міжнародных, федэральных і рэгіянальных кінафестывалях на тэрыторыі Расіі: Міжнародным кінафоруме “Залаты Віцязь”, Міжнародным фестывалі акцёраў кіно “Сузор’е”, Міжнародным дзіцячым фестывалі мастацтваў і спорту “Кінатаўрык”, Міжнародным кінафестывалі сямейных і дзіцячых фільмаў “Сэрца Байкала”, Адкрытым фестывалі кіно краін СНД, Латвіі, Літвы і Эстоніі “Кінашок”, Адкрытым фестывалі дакументальнага кіно “Расія” і іншых. Мастацкі фільм “Роля” сумеснай вытворчасці ў 2013 годзе на Маскоўскім міжнародным кінафестывалі быў адзначаны прызам федэрацыі кінаклубаў Расіі ў намінацыі “Лепшы фільм асноўнага конкурсу”, а ў 2014 годзе — Нацыянальнай кінематаграфічнай прэміяй “Ніка” ў намінацыі “Лепшы сцэнарый”. Беларуска-расійскі фільм “Казкі старога піяніна. Іяган Себасцьян Бах” атрымаў прэмію Нацыянальнай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук Расіі “Залаты арол” у намінацыі “Лепшы анімацыйны фільм”.

Расійскае кінамастацтва штогод прадстаўляецца на кінафорумах, якія праводзяцца ў Беларусі: Мінскім міжнародным кінафестывалі “Лістапад” і Міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў “Анімаёўка” ў Магілёве.

Разам з тым, у развіцці супрацоўніцтва кінематаграфістаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ёсць кірункі, якія маюць патрэбу ў дадатковай прапрацоўцы міністэрстваў культуры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі:

- развіццё практыкі стварэння сумесных маштабных кінапраектаў па тэмах, якія адлюстроўваюць гістарычную і духоўную агульнасць беларускага і рускага народаў, а таксама пазітыўны вобраз развіцця саюзных адносін брацкіх дзяржаў на сучасным этапе, з выкарыстаннем сродкаў бюджэтаў, што выдзяляюцца міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі на падтрымку кінематаграфіі;

- аказанне магчымага садзейнічання беларускаму боку ў падрыхтоўцы праекта пастановы Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы аб фінансаванні за кошт бюджэту Саюзнай дзяржавы вырабу копій зыходных матэрыялаў фільмаў, створаных рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” у 1926 — 1990 гадах, якія знаходзяцца на захоўванні ў дзяржаўных архіўных установах Расійскай Федэрацыі (ФДУК “Дзяржаўны фонд кінафільмаў Расійскай Федэрацыі”, ФДУ “Дзяржаўны фонд тэлевізійных і радыёпраграм”, ДУ “Расійскі дзяржаўны архіў кінафотадакументаў”);

- падтрымка арганізацыі прыярытэтнага паказу фільмаў сумеснай беларуска-расійскай вытворчасці, створаных з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі за кошт сродкаў бюджэтаў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Саюзнай дзяржавы;

- актывізацыя работы, па папулярызацыі беларускага і расійскага кінамастацтва на міжнародных кінафестывалях, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі;

- працяг практыкі падрыхтоўкі за кошт сродкаў федэральнага бюджэту кінематаграфічных творчых і тэхнічных кадраў у кінематаграфічных ВНУ Расійскай Федэрацыі для іх наступнай працы ў дзяржаўных арганізацыях кінематаграфіі, установах адукацыі ў сферы культуры Рэспублікі Беларусь;

- узгадненне падыходаў да рэалізацыі беларуска-расійскага кінапраекта “Спадар “Не” пра Міністра замежных спраў СССР Грамыку А.А. з выкананнем правоў і інтарэсаў УП “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”.

З мэтай забеспячэння далейшага развіцця супрацоўніцтва ў сферы кінематаграфіі ў 2017 — 2020 гадах калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі прынята сумеснае рашэнне аб стварэнні рабочай групы для прапрацоўкі з зацікаўленымі пытанняў:

- вызначэнне пераліку перспектыўных тэм для стварэння ў 2017 — 2020 гадах сумесных кінапраектаў, якія адлюстроўваюць духоўную агульнасць беларускага і рускага народаў, у прыватнасці, прысвечаныя:

- знакавым у фарміраванні іх гістарычных лёсаў перыядам і падзеям (напрыклад, гісторыя ўсходнеславянскіх княстваў часоў Старажытнай Русі, прыняцце хрысціянства, сумесная барацьба з іншаземнымі захопнікамі ў перыяд Сярэднявечча, Айчынная вайна 1812 года, Першая сусветная і Вялікая Айчынная войны, засваенне касмічнай прасторы, стварэнне Саюзнай дзяржавы, беларуска-расійскія культурныя сувязі і іншыя);

- выбітным людзям — ураджэнцам Беларусі ці Расіі, якія сыгралі прыкметную ролю ў гісторыі, навуцы, культуры, спорце абедзвюх краін.

- выпрацоўцы ўзгодненых падыходаў да долевага фінансавання сумеснай вытворчасці фільмаў са сродкаў рэспубліканскага бюджэту Беларусі, федэральнага бюджэту Расіі, бюджэту Саюзнай дзяржавы па тэмах, названых у абзацы другім пункта 1 рашэння калегіі;

- узаемнай падтрымцы ў пракаце фільмаў сумеснай беларуска-расійскай вытворчасці, створаных з выкарыстаннем сродкаў рэспубліканскага бюджэту Рэспублікі Беларусь і федэральнага бюджэту Расійскай Федэрацыі, бюджэту Саюзнай дзяржавы.

- магчымага садзейнічання Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь у разглядзе ў Савеце Міністраў і Вышэйшым Дзяржаўным Савеце Саюзнай дзяржавы пытання фінансавання за кошт бюджэту Саюзнай дзяржавы вырабу копій зыходных матэрыялаў дадзеных фільмаў, створаных рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” у 1926 — 1990 гадах, і якія знаходзяцца на захоўванні ў дзяржаўных архіўных установах Расійскай Федэрацыі (ФДУК “Дзяржаўны фонд кінафільмаў Расійскай Федэрацыі”, ФДУ “Дзяржаўны фонд тэлевізійных і радыёпраграм”, ДУ “Расійскі дзяржаўны архіў кінафотадакументаў”).

- узгадненнем падыходаў да сумеснай вытворчасці 12-цісерыйнага тэлевізійнага фільма “Спадар “Не” з улікам інтарэсаў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” для наступнай падрыхтоўкі Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленым парадку праектаў адпаведных нарматыўных прававых актаў Саюзнай дзяржавы.

- арганізацыяй спецыяльных паказаў: “Дзень расійскага кіно” ў рамках Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”, Міжнароднага кінафестывалю анімацыйных фільмаў “Анімаёўка” (Магілёў) і “Дзень беларускага кіно” ў рамках Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю, Адкрытага расійскага фестывалю анімацыйнага кіно “Суздаль”, Адкрытага фестывалю кіно краін СНД, Літвы, Латвіі, Эстоніі “Кінашок” (Анапа), іншых кінафэстах, з прэзентацыяй новых фільмаў і забеспячэннем удзелу творчых дэлегацый кінематаграфістаў у мерапрыемствах фестываляў.

- садзейнічаннем Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь у арганізацыі навучання:

- абітурыентаў для падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне кінематаграфіі ў рамках квоты на адукацыю замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, устаноўленай пастановай Урада Расійскай Федэрацыі ад 8 кастрычніка 2013 года № 891 на базе федэральных дзяржаўных бюджэтных адукацыйных устаноў вышэйшай прафесійнай адукацыі “Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя С.А.Герасімава” і “Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны інстытут кіно і тэлебачання” (Вышэйшыя курсы) для наступнай працы ў дзяржаўных арганізацыях кінематаграфіі, установах адукацыі ў сферы культуры Рэспублікі Беларусь;

студэнтаў і выкладчыкаў установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў” у “летняй кінашколе” федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі “Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя С.А.Герасімава”.