"Нашто ж на зямлі сваркі i звадкі, боль i горыч, калі ўсе мы разам ляцім. Да зор?

№ 49 (1299) 03.12.2016 - 09.12.2016 г

Гэтае ды іншыя знакамітыя выслоўі Максіма Багдановіча да 31 снежня з будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі будуць нагадваць пра 125-я ўгодкі з дня нараджэння беларускага класіка, якія 9 снежня адзначаць у нашай краіне і за яе межамі. У цэнтры падзей гэтым днём апынуцца таксама музеі паэта ў Мінску і Гродне, бібліятэкі, што носяць імя класіка па ўсёй краіне, Храм-помнік у гонар Усіх Святых, пляцоўка ля сталічнага помніка паэту.

/i/content/pi/cult/615/13682/1-1.jpg