Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Паўмільёна на культуру
На фінансаванне творчых праектаў некаторым установам культуры з фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва выдзеляць больш як 500 тысяч рублёў. Адпаведнае распараджэнне аб зацвярджэнні рашэння савета фонду Кіраўнік дзяржавы падпісаў 15 лістапада. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага Лідара.
Фізікі, юрыст і байкер
“К” працягвае шукаць агульныя тэмы з патэнцыйнымі і цяперашнімі чытачамі і падпісчыкамі. Гэтым разам развіртуалізацыя адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Чаму б дызайн не “зафрахтаваць”?
Днямі Беларускі саюз дызайнераў выдаў ілюстраваны даведнік “Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы”. Больш за 500 старонак, больш за 300 персаналій, блізу 170 прадметаў (ілюстрацыя і кароткая нататка). Праца над праектам доўжылася чатыры гады.
Рэжысёры не “ідуць да гары”?
“Адзіны фільм з Беларусі, які быў дасланы на конкурс фестывалю ў Карлавых Варах за апошнія шэсць гадоў, — “Граф у апельсінах” Улады Сяньковай”, — адборшчык вядомага кінафоруму Усходняй і Цэнтральнай Еўропы Ленка ТЫРПАКОВА адным сказам пазначыла прысутнасць беларускага кіно на міжнароднай кінасцэне. Але канстатацыяй у гэтай падборцы матэрыялаў мы не абмяжуемся. Гаворка пойдзе пра індустрыяльную платформу “Лістапада-2016”, Дзень міжнародных фестываляў і актуальныя магчымасці развіцця і фестывальнага пракату ўласных кінапраектаў ды адукацыйны пітчынг. І, дарэчы, усё не так страшна, як падаецца спярша, але не так проста, як можна падумаць.
Прадай сябе! Калі здолееш...
За гісторыяй, расцягнутай на гадзіну-паўтары на вялікім экране, стаяць месяцы, а часам і гады карпатлівай працы. Вядома, як і ўсялякі прадукт, кіно патрабуе сродкаў, не толькі творчых, але і матэрыяльных. З апошнім у беларускіх кінематаграфістаў справы ідуць пакуль што аб’ектыўна слабавата. “Беларусьфільмаўцы” спадзяюцца на Рэспубліканскі конкурс кінапраектаў. Незалежным аўтарам і зусім даводзіцца здымаць выключна за свой кошт. Індустрыяльная платформа фестывалю “Лістапад” нагадала яшчэ адзін спосаб, калі годны сцэнарый можна пераўтварыць у кіно — пітчынг.
Гістарычная драма: работа над памылкамі
Падвялі вынікі абвешчанага Рэспубліканскім тэатрам беларускай драматургіі сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і “Беларусбанкам” конкурсу па стварэнні твораў для драматычнага тэатра “Францыск Скарына і сучаснасць”. “К” прапанавала яго фіналістам паразважаць пра значэнне вобраза нацыянальнага героя ў сучаснай драме і ацаніць рэальнае становішча гістарычнай п’есы ў айчыннай драматургіі. У “Форуме” прынялі ўдзел паэт, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірына АНДРЭЕВА, драматург, журналіст Алена ІВАНЮШАНКА (Мінск), драматург, рэжысёр-пастаноўшчык Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Цімафей ІЛЬЕЎСКІ, драматург, літаратуразнаўца Сяргей КАВАЛЁЎ (Мінск — Люблін), пісьменнік Віктар МАРЦІНОВІЧ (Мінск), драматург, рэжысёр, радыёвядучы Мікалай РУДКОЎСКІ (Мінск), драматург, пісьменнік Міхаіл ТУРУНОЎСКІ (Брэст), эсэіст, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей ШЫДЛОЎСКІ.
Спосабы прыцягнення
Рознага кшталту сацыяльныя праекты ўсё больш набіраюць моцы. І праводзяцца яны дзеля таго, каб насельніцтва звярнула ўвагу на праблему. Вось, скажам, ініцыятывы, датычныя літаратуры, якія ажыццёўлены ў розных краінах.
Адкрыцці ад эстрадніка
У аграгарадку Аляхновічы, што размешчаны ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці, ёсць будынак, у якім знаходзіцца літаральна ўсё. А менавіта: сельскі выканаўчы камітэт, аддзяленні пошты ды банка. Таксама ў будынку яшчэ размешчаны і ўсе ўстановы культуры колішняй вёскі — дзіцячая школа мастацтваў, дом культуры ды бібліятэка. Вось іх мы і адправіліся “абследаваць” з салістам Маладзёжнага тэатра эстрады Яўгенам ЕРМАЛКОВIЧАМ, які і нарадзіўся на той зямлі. І дзяліцца з вамі ўспамінамі артыста пра тое, як гэтыя агмені функцыянавалі раней.
“Эсперанта” сучаснага мастацтва
Былы дырэктар легендарнага берлінскага арт-цэнтра “Тахелес” Марцін РАЙТЭР, выстава якога цяпер працуе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, выглядае на сапраўднага гуру старой добрай контркультуры. Гэта той мастак, які ўсё яшчэ хоча змяніць свет да лепшага — і перакананы, што ведае, як гэта трэба рабіць. Аднак агонь у яго вачах спалучаецца з рахманасцю ды інтэлігентнасцю. Зрэшты, я вырашыў пагутарыць з ім не пра яго погляды на развіццё чалавецтва, але найперш пра беларускую прыроду, творчыя ідэі і саму выставу. І, вядома, пра той знакаміты шасціпавярховік у цэнтры Берліна, які цяпер стаіць спусцелым, прайграўшы бітву за выжыванне ў прагматычным свеце. Без сумневу, ён ужо ўвайшоў у гісторыю не толькі нямецкага, але таксама і беларускага мастацтва. Нехта падлічыў, што ў сукупнасці яго наведала “з творчым візітам” не менш за дзве сотні айчынных аўтараў.
“Д” не заўсёды “дзяцінства”
На мінулым тыдні ў кінатэатры “Піянер” можна было паглядзець 8 конкурсных дзіцячых і юнацкіх карцін штогадовага “Лістападзіка”. Аднак, сёлета гэта былі не самыя адназначныя, не самыя простыя, а месцамі нават не юнацкія стужкі. Пра што яно, гэта (не)дзіцячае кіно?
Ад ідэі да дэталяў
Наступным тыднем у Мінску пройдзе заключны этап IV Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”. У вас, шаноўныя чытачы, ёсць унікальная магчымасць убачыць лепшыя спектаклі не толькі сталічных, але і рэгіянальных тэатраў нашай краіны, якія прайшлі жорсткі папярэдні адбор, перш чым былі вылучаны намінантамі. Мы ж, у сваю чаргу, публікуем рэцэнзіі на некаторыя з іх, спыніўшы выбар на тых, што яшчэ не аналізаваліся на старонках “К”. І вынікуем уражанні ад іх паказаў у рамках форуму “TэAРT” (“Візіт старой дамы” Гродзенскага абласнога тэатра лялек, “Крэйцарава саната” Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра) і V Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску (“Пінская шляхта” Палескага драматычнага тэатра з Пінска).
Космас пад мікраскопам
Спектакль “З жыцця насякомых” быў прэзентаваны беларускай публіцы ў першы дзень VI Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва “TэAРT”. Менавіта гэта абсалютная ці, як апошнім часам прынята казаць, сусветная музычна-тэатральная прэм’ера сталася адкрыццём і беларускага шоу-кейса “Belarus Open”, і ўсяго фестывалю. А словы “адкрыццё” і “сусветнае” — самыя, бадай, прыдатныя, каб сцісла акрэсліць сутнасць падзеі.
Паказы па-за фестывалямі
У Магілёўскім абласным драматычным тэатры — падзея за падзеяй: прэм’еры, фестывальныя паказы, абменныя гастролі ў сталіцы. Абмяркуем нядаўні прыезд?
Інтэлект-цэнтр і мужчына- бібліятэкар № 1
Тае бяды, што на носе — зіма! Дырэктар Салтаноўскага дома народнай творчасці (Рэчыцкі раён) Алена Дзяшук намалявала на фасадзе сваёй установы летнія кветкі, а ўзорны лялечны тэатр назвала “Агеньчык”. Усё гэта грэе душу і не дае сумаваць па летнім сонейку.
Унёсак наперад
Валерый АНІСЕНКА — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта краіны дзеячам культуры і мастацтва і прэміі Кіраўніка дзяржавы “За духоўнае адраджэнне”, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў — заснавальнік і першы галоўны рэжысёр Тэатра-студыі кінаакцёра ў Мінску, пад яго кіраўніцтвам набылі новае творчае дыханне беларускі радыётэатр (там рэжысёр ажыццявіў больш за 100 пастановак) і Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Ён вядомы як стваральнік шэрагу тэлевізійных пастановак, мастацкіх і дакументальных фільмаў. Да гэтага трэба дадаць яго шматлікія акцёрскія работы. На працягу апошніх чатырох гадоў творчае аблічча Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа наўпрост звязана з гэтай асобай. Напярэдадні 90-годдзя славутага калектыву мы сустрэліся з яго мастацкім кіраўніком.
"Бензін" для “Чарадзея”
Вядома, гэта асабіста маё меркаванне, але жанр рок-оперы і роднасныя яму буйныя формы ад айчыннага вытворцы не карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў меламана. Нават у “залатыя” гады “Песняроў” іх пастаноўкі “Песня пра долю” або “Гусляр” гледачы прымалі з меншым захапленнем, чым звычайныя канцэрты гэтага ВІА. З 1970-х нічога не змянілася. Рэдка, але хто-небудзь замахваецца на маштабныя iмпрэзы, аднак цікавасць да іх у публікі зніжаецца пасля некалькіх першых паказаў. Не, у тэатрах па-ранейшаму ідуць спектаклі, якія можна аднесці да дадзенага музычнага кірунку, узяць, да прыкладу, тую ж сапраўды адвечную “Адвечную песню” Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. І ўсё ж такі гэтак доўгае яго сцэнічнае жыццё з’яўляецца, на мой погляд, выключэннем. А вядомы рок-музыкант Раман Арлоў (былы ўдзельнік гуртоў “Буржуазія”, “Чэхаў”, “J:морс” і іншых, адзін з заснавальнікаў праекта “У нескладовае”, лідарам якога ён працягвае быць) рызыкнуў пайсці супраць правілаў: 26 лістапада ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца прэм’ера яго фольк-рок-оперы “Чарадзей”...
“Злавіць” пакемона у сельскім клубе?
Вы каталіся на лыжах са стромкіх гор пасярод Мінска, часам падаючы ў гурбы снегу ды сутыкаючыся з вялізнымі ялінамі ды соснамі? Я — катаўся. Праўда, тыя віртуальныя “горы” і “дрэвы” акалялі мяне там, дзе былі ўсталяваны прылады для дэманстрацыі магчымасцей так званай змяшанай рэальнасці HTC Vive і праводзілася канферэнцыя “Дзелавы інтэрнэт-2016”.
"Альтэрнатыўныя" грошы для музея
“Краўдфандынг” — слова не страшнае. Больш за тое, слова гэтае, на мой погляд, ці не вядучае ў антыкрызісным “слоўніку” нашай нацыянальнай культуры. Толькі трэба навучыцца яго правільна вымаўляць-ужываць. Вучымся! Вось адзін рок-музыкант сабраў народныя сродкі на выпуск альбома — і выпусціў. Другі рок-н-рольшчык — на падыходзе з аналагічнай “збычай мечт”. Людзі вераць у куміраў і даказваюць сваю прыязнасць уласным рублём. Словам, працэс мацавання альтэрнатыўнага фінансавання беларускай культуры паціху актывізуецца і, можна зазначыць, без аглядкі на бюджэт: “Лёд скрануўся, спадарове. Час рабіць агульнакарысную справу!”
Сямейныя таямніцы Дуніна-Марцінкевіча
Жыццё першага беларускага літаратара-прафесіянала Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — адно з найбольш даследаваных і вядомых у айчынным літаратуразнаўстве. Аднак тычыцца гэта, у першую чаргу, пазнейшых гадоў яго жыцця. Што ж да нараджэння, дзяцінства і юнацтва Вінцэнта, і, асабліва, жыцця маці, бацькі і сясцёр, то ніякай яснасці тут не было, бо, па сутнасці, даследчыкам былі вядомыя ўсяго... чатыры дакументы, дзе яны згадваліся. Працягваем друкаваць унікальныя архіўныя звесткі.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»