У гасцях — дачка Гамзатава

№ 45 (1275) 05.11.2016 - 11.11.2016 г

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны наведала дэлегацыя Міністэрства культуры Рэспублікі Дагестан. Сярод яе членаў — Саліхат Гамзатава, дачка народнага паэта Дагестана Расула Гамзатава. Яна ўзначальвае дагестанскі музей выяўленчых мастацтваў імя Пацімат Гамзатавай, адзін з найбагацейшых мастацкіх на Паўночным Каўказе з самай вялікай у свеце калекцыяй дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Дагестана. Члены дэлегацыі, якую суправаджаў старшыня праўлення Міжнароднага грамадскага аб'яднання дагестанцаў "Горо" ("Крупінка"), мастак і літаратар Хізры Асадулаеў, ушанавалі памяць герояў-дагестанцаў, што загінулі ў час баёў на Беларусі, і ўсклалі кветкі ў Зале Перамогі, наведалі выставу народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага “Лічбы на сэрцы” і залу “Нашчадкі Вялікай Перамогі”. Саліхат Расулаўна пакінула запіс у кнізе водгукаў.

/i/content/pi/cult/611/13590/6-2.jpg

Экскурсія загадчыка сектара музея Уладзіміра Фалецкага. / Фота Мікалая ШАЎЧЭНКІ