Згодна з дакументам, фінансаванне падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў Дня пісьменства даручана ажыццявіць за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў у рамках сродкаў, прадугледжаных дзяржаўным органам на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў, а таксама іншых крыніц.
Узначальвае аргкамітэт намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава. Намеснікамі старшыні аргкамітэта з’яўляюцца міністр інфармацыі Лілія Ананіч і старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў. У склад аргкамітэта ўвайшлі таксама прадстаўнікі кіраўніцтва міністэрстваў адукацыі, культуры, сувязі і інфарматызацыі, спорту і турызму, прадстаўнікі іншых міністэрстваў, ведамстваў і арганізацыйных структур. Сярод іх — намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік.