Удзельнікам і гасцям XXIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”

№ 45 (1275) 05.11.2016 - 11.11.2016 г


Дарагія сябры!

Віншую вас з адкрыццём XXIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”.

За гады існавання ён стаў аўтарытэтным форумам, які садзейнічае культурнаму ўзаемаўзбагачэнню і папулярызацыі лепшых дасягненняў беларускага і замежнага кінематографа.

Па добрай традыцыі штогод у лістападзе сталіца Беларусі прымае вядомых рэжысёраў, раскрывае гледачу багатую палітру мастацкіх і дакументальных фільмаў з усяго свету. Прадстаўленыя тут работы ўжо атрымалі высокую ацэнку прафесіяналаў і знаўцаў кінамастацтва.

Сёлетні фестываль праходзіць у Год культуры, калі асаблівая ўвага дзяржавы прыцягнута да падтрымкі творчых ініцыятыў дзеячаў мастацтва і пошуку перспектыўных маладзёжных праектаў. Перакананы, што ў гэтым годзе арганізатары парадуюць нас насычанай і разнастайнай праграмай.

Жадаю ўсім удзельнікам і гасцям XXIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” яркіх уражанняў, натхнення і цікавых сустрэч.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

4 лістапада 2016 года

/i/content/pi/cult/611/13580/1-1.jpg

Аўтар: Аліна САЎЧАНКА
журналіст