Работнікам культуры Рэспублікі Беларусь

№ 41 (1271) 08.10.2016 - 14.10.2016 г


Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам. Сёлета мы адзначаем яго з асаблівай урачыстасцю, паколькі 2016 год у Беларусі абвешчаны Годам культуры.

Ваша дзейнасць спрыяе захаванню духоўнасці, маральных і эстэтычных ідэалаў беларускага народа. Зберагаючы і прымнажаючы ўсё лепшае, што назапашана на працягу стагоддзяў, вы садзейнічаеце папулярызацыі айчыннага мастацтва і далучэнню да яго маладога пакалення.

Дзякуючы вашай руплівай штодзённай працы нацыянальная культура актыўна развіваецца. Адраджаюцца народныя традыцыі і рамёствы, ствараюцца новыя творы, набывае майстэрства таленавітая моладзь, а вашы лепшыя дасягненні прыносяць Беларусі сусветную вядомасць.

Жадаю ўсім вам невычэрпнага натхнення, творчых поспехаў, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

9 кастрычніка 2016 года

 

 

Паважаныя работнікі культуры!

Дарагія калегі!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з нашым прафесійным святам — Днём работнікаў культуры!

Дзякуючы вашай творчасці і паўсядзённай працы ў краіне паспяхова ажыццяўляецца культурная палітыка, захоўваюцца і прымнажаюцца духоўныя здабыткі нашага грамадства.

Вашы дасягненні — вынік мэтанакіраванай і стараннай працы. Вы забяспечваеце пераемнасць духоўнага вопыту нашага народа, даступнасць унікальнай спадчыны продкаў.

Выказваю глыбокую ўдзячнасць усім старанным і таленавітым, нястомным рупліўцам духоўнага адраджэння: бібліятэкарам, музейным работнікам, спецыялістам клубнай справы, кіраўнікам прафесійных і аматарскіх калектываў, народным майстрам і ўмельцам, выкладчыкам навучальных устаноў культуры і мастацтва за самаадданую працу. Менавіта дзякуючы вашым намаганням, ведам, вопыту, таленту культура ў сваіх лепшых узорах і праявах служыць нашаму народу.

Жадаю здароўя, дабрабыту, шчасця і поспехаў, невычэрпнай энергіі, працоўнага натхнення ў вашай нялёгкай, такой патрэбнай працы на карысць роднай Беларусі!

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс СВЯТЛОЎ


Паважаныя работнікі культуры!

Ад імя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — членаў Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы і ад сябе асабіста віншую вас з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры.

У гэты дзень мы аддаем даніну павагі працаўнікам культурнай нівы, дзякуючы якім беларуская культура пераўтвараецца ў дзейсны фактар развіцця краіны. Менавіта культурныя здабыткі надаюць нам адметнасць і непаўторнасць, вылучаюць у супольнасці іншых народаў, цэментуюць нашу дзяржаўнасць, спрыяюць выхаванню сапраўдных грамадзян і патрыётаў сваёй Бацькаўшчыны.

Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых творчых поспехаў на карысць роднай Беларусі.

Аляксандр СЯГОДНІК, старшыня камісіі


Паважаныя сябры і калегі!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём работнікаў культуры! Мы ўдзячныя вам за тую працу, якую вы выконваеце высакародна, апантана, самааддана, з усім стараннем і адказнасцю. Дзякуючы вашай творчасці і працавітасці, прызнанню дзяржавы і грамадства, культура нашай краіны знаходзіцца на ўзроўні, годным Года культуры Беларусі!

Ваша дзейнасць фарміруе нацыянальнае адзінства, пры гэтым захоўваючы самабытнасць і разнастайнасць нацыянальных культур. Вы ствараеце людзям свята і адукоўваеце іх, дапамагаеце далучацца да вытокаў і каштоўнасцей беларускай культуры.

Жадаем вам аптымізму, новых магчымасцяў і годных умоў для рэалізацыі творчага натхнення, усеагульнага прызнання і падтрымкі!

Здароўя вам, творчага даўгалецця, веры ва ўласныя сілы, у захаванне і ўмацаванне суверэнітэту роднай Беларусі, якія ў значнай меры фарміруюцца менавіта вамі! Няхай ваша прафесія лічыцца сапраўднай каштоўнасцю сярод моладзі і грамадства ў цэлым! Няхай усе пакаленні будуць удзячны такім, як вы, за служэнне яе Вялікасці Культуры — Душы і Аснове беларускай нацыі!

Старшыня Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры інфармацыі, спорту і турызму Наталля АЎДЗЕЕВА