Узнагароды

№ 40 (1270) 01.10.2016 - 07.10.2016 г

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 352 ад 28 верасня 2016 года артыст-вакаліст (саліст), вядучы майстар сцэны дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы “Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь” Сяргей Франкоўскi ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны яго калегі па тэатры — рэжысёр-пастаноўшчык Галiна Галкоўская, артыст-вакаліст (саліст), вядучы майстар сцэны Юрый Гарадзецкi, артыст балета (салiст), вядучы майстар сцэны Iван Савянкоў, а таксама педагог дадатковай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Мазырскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Мікалай Дуброва. Ганаровае званне “Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь” прысвоена ўпаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніду Гуляку.

У адпаведнасці ж з Указам Прэзідэнта № 353 ад 28 верасня 2016 года член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар дзяржаўнай установы “Палац культуры г. Маладзечна” Святлана Сарока ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.