Дажынкі на Анезе

№ 38 (1268) 17.09.2016 - 24.09.2016 г

10 верасня ў цэнтры сталіцы Рэспублікі Карэлія (Расія) Петразаводска гучалі беларускія песні.

/i/content/pi/cult/604/13439/14-3.jpg

На галоўнай сцэне гарадскога сямейнага свята “Лета.PTZ” прайшоў фэст “Дажынкі”. У склад творчага дэсанту з Беларусі ўвайшлі заслужаныя калектывы “Неруш” і “Альянс”, эстрадныя і фальклорныя выканаўцы, а таксама народныя майстры. Пра жыццё нашых суайчыннікаў у далёкім паўночным краі — у наступных нумарах “К”.