“Шашачная культура”

№ 17 (835) 26.04.2008 - 02.05.2008 г

Паважаныя аматары “Шашачнай культуры”! Сёння пачынаем конкурс на лепшае рашэнне шашачных кампазіцый і жадаем поспехаў. “Школа кампазіцыі”, шашачныя навіны і пазіцыі для самастойнага рашэння

Найперш распачынаем конкурс на лепшае рашэнне шашачных кампазіцый. Будзе прапанавана дваццаць заданняў. За рашэнне кожнага задання налічваецца па адным ачку. За знаходжанне пабочных рашэнняў, або за доказ таго, што пазіцыя не рашаецца, будуць налічвацца дадатковыя балы. Пры роўнай колькасці балаў пераможца будзе вызначацца па тэрміну дасланых адказаў.

У гэтым выпуску пазіцыі першага тура (№89 — № 92),

№93 і №94 трэніровачныя — для самастойнага рашэння.

№89 (1) — Д.Камчыцкі. Белыя: a5, c3, e1, g3, h2, h4. (6); Чорныя: a7, b4, d2, e3, f2, h6. (6). Белыя пачынаюць і выйграюць.

№92 (4) — Ілля Вальтэр. Белыя: с5, e1, e7, g3, h2, h6. (6); Чорныя: b2, d6, e5, f2, f4, h4. (6). Белыя пачынаюць і выйграюць.

№ 93 — Ілля Вальтэр. Белыя: дамкі a3, a5, a7, d8, h4; шашкі c5, c7, g7. (8); Чорныя: шашкі e5, f8, h6. (3). Белыя пачынаюць і пазбаўляюць хадоў шашку чорных.
№ 94 — В.Шульга. Белыя: дамка b8, шашкі g3, g5, h4. (4); Чорныя: дамка e1, шашкі d6, e5, e7, f6. (5). Белыя пачынаюць і выйграюць.

Жадаем поспехаў! Свае адказы і новыя кампазіцыі накіроўвайце на адрас:

220013, Мінск, пр. Незалежнасці, 77, рэдакцыя газеты “Культура”, “Шашкі”.Адрас электроннай пошты: kultura@tut.by.Двойчы лідэр!

У Палацы шахмат і шашак закончыўся чэмпіянат Беларусі па міжнародных шашках сярод жанчын. Першае месца заняла неаднаразовая чэмпіёнка Iрына Пашкевіч. Трэба адзначыць, што Iрына Сямёнаўна — лідэр шашачнага руху на Беларусі. Яна ўжо шмат гадоў узначальвае Беларускую федэрацыю шашак. Віншуем чэмпіёнку з перамогай і жадаем надалей не спыняцца на дасягнутых выніках.

Прыводзім рашэнні кампазіцый мінулага выпуску:

№ 80: cb8(f4A), g3, h4, g5, d2, h4, de3, e1, cd4, d2, e3x

A(h4), bg3, be5, ea1, fe3, ed2, ab4, e3, c3, f2, e5, h2x. Задача мае прыватнае пабочнае рашэнне А: (24), bg3, be5, далей замест аўтарскага а1 можна згуляцьеd6, fe3, gf2, h2, і белыя пазбаўляюць хадоў не толькі дамку, але і шашку чорных. Указалі У.Сапяжынскі, У.Бандарык і Д.Камчыцкі.

№ 81: g5, a5, e5(f4), f2x;
№ 82: g3(e1), cb4, f2, f4, b4, a5x;
№ 83: cd8, h4, e3, b6, g7, e1x;
№ 84: b2, d8, h8, e3(c3), b2, e3x. У.Сапяжынскі і Д.Камчыцкі паказалі, што выйграе d4, e3, a3, і г. д.
№ 85: ab2, f6, e7(f6), f2, e7, c5, c7x;
№ 86: f2, c5,c7,f6, f6(a5), c5(b6, b4), b8(c3), f4(b2), c1(a1), h6, f8x; 
№ 87: h8, b2, b4, g1(b6A, g1), bc5, h4x A(f2), c5(g1), a5, c7x;
№ 88: h8-g7(g1A), h4, d4, f4, hg5x A(e7), d6, c1, d2, a5, b4, gb2x.
Дакладныя адказы даслалі нашы чытачы: Віктар Жукоўскі (г. Барань), Уладзімір Бандарык, Аляксандр Мікуліч і Максім Барысёнак з вёскі Лугавая Слабада Мінскага раёна, Уладзімір Сапяжынскі (Рагачоў), Анатоль Пярхальскі (Глыбокае), Аляксандр Перавознікаў (Рагачоў).

Школа кампазіцыі

У выпуску № 6 была надрукавана праблема Мікалая Вяргейчыка № 35, але яна мела пабочнае рашэнне. Каб пазбавіцца гэтага недахопу, аўтар прапануе наступную расстаноўку:

Белыя: a1, b6, c7, d6, f2, f6, g1, g3. (8); Чорныя: a5, b4, b8, d2, d4, e3, f8, g5, h4. (9), a7, b2, c3 і г. д.

У пазіцыі № 33 аўтар спрабуе паказаць, што пасля d4 пабочнага рашэння не існуе, і прыводзіць наступны варыянт гульні: d4(b4), c5(e5), g3, b8(h6), b6-c7(g3), d8(d6, h2), f4 — замест апошняга ходу белыя могуць згуляць — g3, b6 і выйграць.

 

Віктар ШУЛЬГА,
майстар спорту па шашачнай кампазіцыі