Ордэн Францыска Скарыны

№ 38 (1268) 17.09.2016 - 24.09.2016 г

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 верасня 2016 года № 331, вялікая група работнікаў розных сфер удастоеная дзяржаўных узнагарод. Сярод іх дзеячы мастацтва і культуры.

Так, згодна з Указам, медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны кампазітар Яўген Алейнік, метадыст аддзела краязнаўства і пошукавай работы Абласнога цэнтра творчасці (Магілёў) Мікалай Барысенка, артысты драмы — вядучыя майстры сцэны Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі” Вераніка Буслаева, Дзяніс Паршын і Наталля Халадовіч.

Уганараваны медалём Францыска Скарыны артыст-вакаліст (саліст) Гродзенскай капэлы Марына Гаравая і артыст камернага аркестра —вядучы майстар сцэны ўстановы Людміла Нікіціна.