“Куфар-радца”

№ 17 (835) 26.04.2008 - 02.05.2008 г

№ 4 (16) выпуск

Шаноўныя культасветработнікі!
Сёння ў “Куфары” — сапраўдны скарб для супрацоўнікаў дамоў рамёстваў! Грунтоўны апытальнік па беларускім народным касцюме быў падрыхтаваны ў Беларускім дзяржаўным інстытуце праблем культуры. Метадычныя рэкамендацыі дапамогуць культасветнікам цэласна даследаваць і аднаўляць традыцыйнае адзенне. Вядома, тэорыя і практыка тут непадзельныя, шчыльна знітаваныя, бы колеры ў беларускім арнаменце. Лічым, што апытальнік стане добрай дапамогай у вашых даследаваннях і працы з будучымі рамеснікамі.
Не забываецца “Куфар-радца” і на п’есы. Сёння для аматараў тэатральных пастановак — твор Таццяны Мушынскай “Я цябе не пазнаю!”, або Прыгоды парсючка Лычыка”.
Спадзяёмся, што загучыць у вашай установе культуры і музыка са скарбонкі “Куфра”. Не забывайцеся і на чарговыя партыі ў “Шашачнай культуры”!

Да новых сустрэч на старонках “Куфра”!