Шлях па дарозе жыцця і веры

№ 17 (835) 26.04.2008 - 02.05.2008 г

Cёння Беларусь у дваццаць другі раз праходзіць праз пякучую браму Чарнобыля. Праз Памяць аб трагедыі, пераадольваючы годна, горда і велічна ўсе выпрабаванні, пазначаныя жоўта-чорным знакам радыяцыі. І шматпакутная зямля тая, адроджаная за гады незалежнай Беларусі намаганнямі дзяржавы і людзей, — уваскрэсла! У святочны заўтрашні дзень прагучаць над ёй магутна-ўзнёслыя перазовы: Вялікдзень сцвярджае жыццё!