Скульптурная “мамзэлька”

№ 32 (1262) 06.08.2016 - 12.08.2016 г

У вёсцы Гарадная завяршыўся V Міжнародны пленэр ганчароў. Было там не толькі безліч цікавых работ, але, лічы, і гатовыя праекты пад рэалізацыю: абы грошы знайшліся! Майстар з Брэста, які нарадзіўся на Драгічыншчыне, Васіль Логвін у апошнія дні пленэру выканаў мініяцюрную пакуль выяву “гарадэньскай мамзэлькі” ў пластыцы. Ён надзвычай уразіў мяне, — кажа загадчык аддзела традыцыйнай культуры Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра. — Шмат гадоў я займаюся папулярызацыяй гэтага звычайнага маленькага гаршочка, які пару гадоў таму пабываў у сусветнавядомым музеі парцаляны ў Гюстаўбергу (Швецыя) і быў там амаль два месяцы галоўнай “дзейнай асобай” на выставе «Беларусь — Швецыя: традыцыі і аднаўленні». Шмат чаго іншага было звязана з ім! І вось цяпер я займела яшчэ адну мару — устанавіць бы ў Гарадной скульптурную кампазіцыю мамцэльцы — павялічаную вялікую копію працы Васіля”. Спадарыня Ларыса дадае, што на пленэры ставала цікавых творчых прац, прысвечаных Гарадной, у тым ліку і міняцюрны пакуль помнік аднарукаму ганчару Мацвею Пячонцы ў выкананні Віталя Рамановіча з Пружанаў, і скульптура “городэнкі” ў выкананні Віталя Шапялевіча з Ганцавічаў. І «палякі» ў выкананні палякаў, якія старыя ганчары з Гарадной ужо не ў стане зрабіць. Самае цікавае, шчырае і захапляльнае было на прэзентацыі творчых прац у нядзелю пад час кірмашу.

/i/content/pi/cult/598/13301/6-2.jpg