ІНФАРМАЦЫЯ да ўдзелу ў адкрытым конкурсе 2016 года ў выглядзе працэдуры дзяржаўнай закупкі па вытворчасці ігравых, неігравых і анімацыйных фільмаў

№ 32 (1262) 06.08.2016 - 12.08.2016 г


Выгляд працэдуры дзяржаўнай закупкі: адкрыты конкурс

1. Звесткі пра заказчыка:

1.1. поўнае найменне: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;

1.2. месца знаходжання: 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11;

1.3. уліковы нумар плацельшчыка, заказчыка: 100618574;

1.4. прозвішча, імя, імя па бацьку кантактнай асобы: Чарвякоў Віталь Анатольевіч;

1.5. нумар кантактнага тэлефона / факса: +375172048607/2032559;

1.6. адрас электроннай пошты: ministerstvo@kultura.by.

2. Звесткі аб прадмеце дзяржаўнай закупкі:

2.1. прадмет закупкі (назва): аказанне паслуг па вытворчасці фільмаў (у адпаведнасці з артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2004 г. “Аб кінематаграфіі ў Рэспубліцы Беларусь”);

2.2. код прадмета закупкі (падвід АКРБ 007-2012) i назва прадмета закупкі ў адпаведнасці з ім): 59.11.11.000 Паслугі па вытворчасці кіна- і відэафільмаў;

2.3. аб’ёмы закупкі (у натуральным (з указаннем адзінкі вымярэння) або грашовым выражэнні):

- ігравыя фільмы — 4 фільмы (у фармаце 4 тэлевізійныя серыі не менш за 44 і не больш за 52 хвіліны серыя і кінаверсія 1 серыя — 100 хвілін) і 1 фільм (у фармаце 8 тэлевізійных серый не менш за 44 і не больш за 52 хвіліны серыя);

- неігравыя фільмы — 12 фільмаў (4 фільмы ў фармаце 52 хвіліны і 3 фільмы ў фармаце 26 хвілін і 5 фільмаў у фармаце 39 хвілін);

- анімацыйныя фільмы — 10 фільмаў (1 фільм у фармаце 6 хвілін 30 секунд, 2 фільмы ў фармаце 10 хвілін 00 секунд і 7 фільмаў у фармаце 12 хвілін 59 секунд).

2.4. месца пастаўкі тавараў (выканання работ, аказання паслуг): г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11;

2.5. крыніца фінансавання закупкі: рэспубліканскі бюджэт;

2.6. прыкладныя тэрміны ажыццяўлення закупкі: III — IV квартал 2016 г.;

2.7. патрабаванні да вытворцы фільма:

- вытворцам фільма (прадзюсарам) або адным з вытворцаў фільма (прадзюсараў) з’яўляецца юрыдычная асоба Рэспублікі Беларусь, пры гэтым атрымальнікам сродкаў з’яўляецца рэзідэнт Рэспублікі Беларусь;

- работы і паслугі ў рамках вытворчасці фільма ажыццяўляюцца рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь і на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (за выключэннем выканання работ і аказання паслуг, якія ў Рэспубліцы Беларусь не выконваюцца або не аказваюцца, а таксама выпадкаў, калі вытворчасць фільма ажыццяўляецца сумесна з замежнымі вытворцамі (прадзюсарамі);

- наяўнасць вопыту працы ў галіне кінематаграфіі не менш за 5 гадоў;

- не менш за 70% складу здымачнай групы складаюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, за выключэннем выпадкаў, калі вытворчасць фільма ажыццяўляецца сумесна з замежнымі вытворцамі (прадзюсарамі);

- наяўнасць уласных фінансавых і (або) прыцягнутых кадравых і матэрыяльна-тэхнічных магчымасцяў, неабходных для выканання дамовы на працягу ўсяго перыяду яе дзеяння.

3. Звесткі аб конкурсе:

3.1. тэрміны і месца размяшчэння конкурсных дакументаў: запрашэнне да ўдзелу ў адкрытым конкурсе ва ўстаноўленым парадку размяшчаецца на афіцыйным сайце ў глабальнай сетцы Інтэрнэт, створаным для размяшчэння на ім інфармацыі аб дзяржаўных закупках, у тэрмін не менш чым за трыццаць каляндарных дзён да дня адкрыцця конкурсных прапаноў;

3.2. конкурсныя (аўкцыённыя) дакументы размяшчаюцца:

3.2.1. на мове (мовах): беларускай і (або) рускай мовах;

3.2.2. па адрасе: http://www.icetrade.by;

3.3. прапановы:

3.3.1. месца (адрас) і парадак размяшчэння: прапанова падаецца ўдзельнікам праз яе размяшчэнне на афіцыйным сайце ў тэрміны, названыя ў запрашэнні, у парадку, устаноўленым конкурснымі дакументамі. Прапанова размяшчаецца ў форме электроннага дакумента ў адпаведнасці з патрабаваннямі конкурсных дакументаў;

3.3.2. тэрмін для падрыхтоўкі і падачы прапаноў: да 01 верасня 2016 г.;

3.3.3. да ўдзелу ў адкрытым конкурсе дапускаюцца:

3.3.3.1. юрыдычныя асобы, якiя адпавядаюць квалiфiкацыйным патрабаванням да ўдзельнікаў. Удзельнікамі не могуць быць асобы, названыя ў пункце 3 артыкула 14 Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 лiпеня 2012 г. № 419-3 “Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)”;

3.3.3.2. юрыдычныя або фізічныя асобы, якія ўзялі на сябе ініцыятыву або адказнасць за фінансаванне і вытворчасць фільма і ажыццяўляюць у якасці асноўнага віду дзейнасці кінематаграфічную дзейнасць.

3.3.4. кваліфікацыйныя даныя ўдзельнікаў, уключаючы пералік дакументаў і звестак для іх праверкі (калі заказчык (арганізатар) праводзіць такую праверку):

- у адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 лiпеня 2012 г. № 419-3 “Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)”;

- рэгістрацыя ўдзельніка юрыдычнай асобы як рэзідэнта Рэспублікі Беларусь павінна быць не менш за 5 гадоў;

- вопыт статутнай дзейнасці па вытворчасці тэлевізійных і / або кінафільмаў у гульнявой форме - не менш за 5 гадоў;

3.3.5. інфармацыя аб удзеле ў конкурсе (электронным аўкцыёне) суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва: на агульных падставах;

3.4. іншыя звесткі, устаноўленыя заказчыкам:

конкурсная прапанова павінна ўключаць наступныя матэрыялы:

- літаратурны сцэнарый фільма ў 5 экзэмплярах на папяровым носьбіце і адным — у электронным выглядзе ў фармаце pdf (праваўладальнік (праваўладальнікі) для апавяшчэння аб належным iм выключным праве на сцэнарый мае права па сваім меркаванні выкарыстоўваць знак аховы аўтарскага права, які змяшчаецца на кожным экзэмпляры сцэнарыя і абавязкова складаецца з трох элементаў: лацінскай літары “С” у акружнасці, імя (наймення) праваўладальніка (праваўладальнікаў), года стварэння сцэнарыя);

- сінопсіс другой і наступных серый фільма;

- копія аўтарскага дагавора з аўтарам сцэнарыя фільма;

- копіі дагавораў з аўтарамі фільма на стварэнне фільма.

- папярэдні разлік кошту фільма, у тым ліку з указаннем артыкулаў выдаткаў і памеру чаканага прыбытку;

- бухгалтарскую справаздачнасць за справаздачны квартал і месяц, папярэдні падачы дакументаў, і за год, які папярэднічае справаздачнаму перыяду;

- дакументы, якія сведчаць аб адсутнасці запазычанасці па выплаце падаткаў, збораў (пошлін), пратэрмінаванай запазычанасці па бюджэтных пазыках і бюджэтных пазыках, запазычанасці па плацяжах у бюджэт у сувязі з невыкананнем або неналежным выкананнем раней заключаных дагавораў на 1-е чысло месяца, якi папярэднiчае дню прадстаўлення дакументаў ;

- даведку банка, які абслугоўвае, аб наяўнасці грашовых сродкаў на бягучым разліковым банкаўскім рахунку;

- план камерцыйнай рэалізацыі фільма на працягу трох гадоў з моманту яго стварэння (з указаннем усіх формаў яго распаўсюджвання і абгрунтаваннем камерцыйнай эфектыўнасці праекта), зацверджаны кiраўнiком арганiзацыi;

- дакументальнае пацверджанне намераў сувытворцаў удзельнічаць у вытворчасці фільма, альбо магчымасці ўдзельніка конкурсу забяспечыць фінансаванне за кошт уласных сродкаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у пісьмовай форме.

Падача конкурсных прапаноў ажыццяўляецца прэтэндэнтам у форме электроннага дакумента шляхам размяшчэння яго на афіцыйным сайце, а таксама накіроўваюцца на папяровым носьбіце ў Міністэрства культуры (у 5 экзэмплярах) з пазнакай “на конкурс”.

Тэрмін адкрыцця прапаноў — 01 верасня 2016 г.

Тэрмін разгляду прапаноў — да 01 кастрычніка 2016 г.

Тэрмін дзеяння прапаноў — 30 каляндарных дзён.