Капліца князя сіроткі

№ 30 (1260) 23.07.2016 - 29.07.2016 г

25 ліпеня на другім ярусе Брамнай (уязной) вежы Мірскага замка адбудзецца цырымонія асвячэння капліцы святога Хрыстафора ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 400-годдзю са дня смерці князя Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі (1549 — 1616). У гэты дзень ушаноўваюць названага святога, заступніка ўсіх вандроўнікаў. Хрыстафор — святы мучанік, ушанаваны каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі. Яго паказвалі ў выглядзе волата, які ідзе праз раку з немаўлём Хрыстом на плячах. У канцы XVI стагоддзя князем Мікалаем Радзівілам Сіроткам і была заснавана каталіцкая капліца ў замку, асвечаная ў гонар яго нябеснага заступніка.

/i/content/pi/cult/596/13256/1-1.jpg

Фота Віталя РАКОВІЧА і Галіны ЛАМАКА