Клуб цікавых сустрэч

№ 27 (1257) 02.07.2016 - 08.07.2016 г

26 чэрвеня ў Слабодкаўскай бібліятэцы Браслаўскага раёна ў час дэманстрацыі выставы “Пясняр зямлі беларускай”, прысвечанай 75-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна, адбылася прэзентацыя кнігі “Владимир Мулявин. “Сэрцам і думамі”.

/i/content/pi/cult/593/13182/12-3.jpgКлуб цікавых сустрэч, які працуе пры бібліятэцы, запрасіў да сябе жыхароў і гасцей вёскі Слабодка, а таксама дырэктара Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Браслаўскага раёна Вольгу Ляснеўскую. Сустрэча са стваральніцай кнігі Людмілай Крушынскай, якая была запрошана на гэту імпрэзу, доўжылася амаль чатыры гадзіны.

Марына ВАСІЛЕЎСКАЯ, бібліятэкар Слабодкаўскай сельскай бібліятэкі