“Зоркі…” — зоркам

№ 25 (1255) 18.06.2016 - 24.06.2016 г

У мінулую суботу ў Мінску ўручалі галоўную гуманітарную ўзнагароду СНД — прэмію “Зоркі Садружнасці-2016”.

/i/content/pi/cult/591/13146/2-2.jpgЯе лаўрэатамі сёлета сталі беларускія біёлагі Уладзімір Рашэтнікаў, Уладзімір Ціток і Алена Спірыдовіч, народны артыст СССР Фархад Шамсі аглы Бадалбейлі з Азербайджана, армянскі вучоны-фізік Сяргей Амбарцумян, генеральны дырэктар Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэкі Казахстана Умуткан Муналбаева, народны артыст Кыргызстана Муратбек Бегаліеў, народны пісьменнік Малдовы Іён Друцэ, народны артыст СССР мастацкі кіраўнік Малога тэатра Расіі Юрый Саломін (на фота) і народны мастак Таджыкістана Вафо Назараў.

Старшыня праўлення Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджана ў Расіі Палад Бюльбюль аглы на цырымоніі ўручэння прэміі ў Мінску зазначыў: “Нельга жыць у ізаляцыі, трэба быць адкрытымі, абменьвацца ведамі, каб мы адчувалі нейкую агульнасць людзей гуманітарнай прасторы, асабліва культуры і мастацтва”. Разам з дыпламатам прэмію ў Мінску ўручаў сустаршыня праўлення МФГС, спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта Расіі па міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаіл Швыдкой. А гасцей цырымоніі віталі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў і міністр інфармацыі краіны Лілія Ананіч.

Фота аўтара

Аўтар: Таццяна МАТУСЕВІЧ
рэдактар інтэрнэт-рэсурса газеты "Культура" kimpress.by