Такім чынам, па выніках праглядаў адборачнымі камісіямі тэатраў драмы, тэатра лялек, тэатра для дзяцей і юнацтва, музычнага тэатра Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія” намінантамі сталі наступныя спектаклі шэрагу тэатральных труп Беларусі:
"Пінская шляхта" В.І. Дуніна-Марцінкевіча Палескага драматычнага тэатра г. Пiнска;
“Крэйцарава саната” Л.Талстога Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра драмы;
“Пясняр” В.Дранько-Майсюка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага;
“Мабыць” Д.Багаслаўскага Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі;
“Ілюзіі” І.Вырыпаева Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў;
“Чайка” А.Чэхава Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы;
“Як я стаў...” Я.Пуліновіч Новага драматычнага тэатра г.Мінска;
“Саша, вынесі смецце” Н.Варажбіт Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра;
“На дне” Максіма Горкага, "Самы маленькі самалёт на свеце" С.Залескай-Бень Магілёўскага абласнога тэатра лялек;
“Візіт старой дамы” Ф.Дзюрэнмата, “Вялікі змей” М.Гуснеўскай Гродзенскага абласнога тэатра лялек;
“Фро” па А.Платонаву Брэсцкага абласнога тэатра лялек;
“Горад клоўна Піка” М.Барценева Беларускага тэатра "Лялька";
опера “Царская нявеста” М.Рымскага-Корсакава Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь;
опера “Паяцы” Р.Леонкавала Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь;
опера "Кармэн" Ж.Бізэ Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь;
балет “Лаўрэнсія” А.Крэйна Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь;
балет “Маленькі прынц” Я.Глебава Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь;
“Мая чароўная лэдзі” Ф.Лоу Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра;
“Вяселле ў Малінаўцы” Б.Аляксандрава Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.