Адзнакі лепшым

№ 24 (1254) 11.06.2016 - 17.06.2016 г

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2016 года № 187, вялікая група работнікаў розных сфер удастоена дзяржаўных узнагарод. Сярод узнагароджаных — і прадстаўнікі сферы культуры.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджана міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч.

Медалём Францыска Скарыны ўганараваныя дырыжор аркестра Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Гомельскага дзяржаўнага цырка Валерый Грынкевіч, артыст тэатра лялек — вядучы майстар сцэны Гродзенскага абласнога тэатра лялек Галіна Закрэўская, артыст-вакаліст, вядучы майстар сцэны Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Лідзія Кузьміцкая, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лакотка, артыст, вядучы майстар сцэны Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача Мікалай Лявончык, вядучы майстар сцэны Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Раіса Сідорчык і вядучы майстар сцэны Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Сяргей Шаранговіч.

Ганаровае званне “Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь” было прысвоена Алене Сало, артысту-вакалісту (салісту) вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь ды Аксане Якушэвіч, артысту-вакалісту (салісту) — вядучаму майстру сцэны гэтай жа ўстановы.