Віншаванне

№ 22 (1252) 28.05.2016 - 03.06.2016 г

Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Наталлю Рудневу. "Сваёй шматгадовай творчай дзейнасцю ў Вялікім тэатры Беларусі, талентам, адданасцю беларускаму музычнаму мастацтву Вы заслужылі прызнанне калег і любоў гледачоў як на Радзіме, так і за яе межамі", — гаворыцца ў віншаванні, паводле паведамлення прэс-службы беларускага Лідара. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яркія вобразы, створаныя Наталляй Рудневай на сцэне опернага тэатра, і шматлікія канцэртныя праграмы па праву ўваходзяць у скарбніцу нацыянальнай культуры.