На “Вербны кірмаш” праваслаўныя манастыры, якія даслалі сюды сваіх паслушнікаў і манашак, прывезлі і салодкі збіцень у дубовай бачурцы, і мёд, які збіралі з борцей полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, і гарбату, і лекавыя зборы ў дыхтоўных торбачках. Любую страву поснай манаскай трапезы можна пакаштаваць на стэндах.
Святочная выстаўка прапанавала таксама прыгожыя стракатыя понча і тканыя касцюмы, расшытыя ў розных майстэрнях, у тым ліку і ў Доме міласэрнасці. Багата прадстаўлены іконы, свечкі, праваслаўная літаратура, аўдыё- і відэазапісы царкоўнай музыкі.
Але ж “Вербны кірмаш” — найперш духоўнае свята. Таму ў Палацы мастацтва прысутнічалі праваслаўныя святары, гатовыя пагутарыць з наведвальнікамі, адказаць на любое іх пытанне, распавесці пра свой прыход. Падаецца, такія гутаркі і стасункі якраз і з’яўляюцца найважнейшымі на кірмашы, што папярэднічае светлай Вербнай нядзелі.
Вольга ЯГОРАВА
На здымках: удзельнікі і госці традыцыйнага
“Вербнага кірмашу” ў Палацы мастацтва.
Фота Любові МУХІ